Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

апошняй ступені ў соцыяльных усходах, у воку інтэлігенцыі ніякавата, нячэмна да таго, што ўсё іншае, здабытае імі, памяншае сваю вартасьць, сілу і значаньне.

Вось чаму мы ёсьць сьведкамі тым зьявам, якія гавораць нам аб сапраўды існуючых сярод некаторай часткі беларускае інтэлігенцыі ня­ добраякасных ападкаў у настроях. Нельга адказваць таму факту, што каламутнасьці гэтых ападкаў у значнай меры надае тактыка старога й новага чынавенства розных нацый, якое ў змаганьні з беларусізацыяй і цалкам з нацыянальнаю політыкай Савецкае ўлады ня спыняецца перад рознымі ўжо знаёмымі нам агіднымі выбрыкамі супроць гэтае політыкі.

У цягу будаўніцтва нацыянальнае справы першага дарэволюцый нага пэрыоду асабліва даўся ў знак беларускай інтэлігенцыі нясупынны, інсынуацыйна-провокацыйны напад на яе першага выданьня, яшчэ не ад­ноўленага, расійскіх чыноўнікаў, а таксама і польскіх патрыотаў. Адрыж­кі таго часу ў нашай рэчаіснасьці—вядома прыкрае зьявішча. Але нека­торая частка інтэлігенцыі ня хоча ўлічыць таго, што з гэтаю прыкрасьцю ня так лёгка справіцца. А што з ёю Савецкая ўлада рашуча распраў­ляецца і будзе распраўляцца—гэта не адны словы. Трэба-ж улічаць тыя ўмовы гістарычнага мінулага, якія вякамі працавалі не на карысьць бела­рускага працоўнага народу.(Вяковы тэрмін гвалтоўнага зьнішчэньня нацыя­нальнага жыцьця не загойваецца дзесяткам год хоць і пастойнае працы. Літва ці Латвія, захаваўшыя куды больш сваю самабытнасьць, колькі часу змагаліся з царскім насьледзьдзем, пакуль патроху (яшчэ далёка ня зусім) пачалі яго зьнішчаць. Для беларускага савецкага ўраду тутака праца шмат цяжэйшая. Але зразумець гэтага якраз і ня хоча адмечаная частка інтэлігенцыі. Чаму-ж яна гэткая няўмольная? Што ёй надае па­добную ганарлівасьць і ці мае яна ў сваім мінулым гістарычнае (хоць-бы!) апраўданьне гэтай ганарлівасьці? Адкуль і што яна набылася ў яе і пры якіх умовах прасякла гэту частку інтэлігенцыі? А мо' гэта ёсьць натураль­ная якасьць, для ўсяе беларускае інтэлігенцыі падмацаваная соцыяльна-клясавымі момантамі разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху, ці гэта частковы нагон чужога, бакавога ў процэсе гэтага разьвіцьця? Калі апош­няе, дык тады наколькі гэта якасьць глыбока сядзіць у вагульнай сям‘і беларускай інтэлігенцыі і якую пэрыфэрыю яе займае?

Вось пытаньні, якія павінны быць асабліва цікавымі ў наш час і для выясьненьня якіх мы хочам зрабіць экскурс у гісторыю. Панашаму, ужо ёсьць на гэта падстава і ёсьць досыць матэрыяльнага скарбу, каб яго скарыстаць дзеля нашай працы.

Каб дасканала адказаць на пастаўленыя пытаньні, трэба азірнуцца назад у мінулае гісторыі разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху і прасачыць, з якіх слаёў грамадзянства надыходзіла ў яго інтэлігенцыя, ці аднастайны быў яе склад, якую ролю кожная катэгорыя гэтае інтэлі­генцыі адыгрывала, якія мэты спаганяла і, нарэшце, на якой па соцыяль-