Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

леньня Польшчаю Віленшчыны ўжо папалі ў няміласьць польскага ўраду. Ніякіх намёкаў на гутарку з імі польскі ўрад у той час не рабіў. Болей таго, ужо ўлетку 21 г. каля двух дзесяткаў дзеячоў былі высланы ў Літву. Аб грашох на дапамогу не магло быць жаднае гутаркі пры гэткіх умовах. Уся беларуская праца, якая йшла ад Беларускага нацыянальнага Камітэту, вакол якога гуртаваліся народна-рэспубліканцы,—нішчылася. Школы зачыняліся, газэты конфіскаваліся і таксама зачыняліся. Дзеля таго, каб паралюшаваць беларускую дзейнасьць, офэнзыва пачала выка­рыстоўваць чарнасотніцка-авантурніцкую частку эміграцыі на чале з Аляксюком, д-рам Паўлюкевічам, кам. Адамовічам ды інш. з провокацыйнымі мэтамі.

Гэта прычына ды яшчэ тое, што паміж лідэрам віленскае часткі народных рэспубліканцаў А. Луцкевічам і старшынёю Рады міністраў БНР У. Ластоўскім яшчэ з 1917 г. ішлі непаразуменьні,—заставіла эмі­грацыю ў Польшчы фактычна з 21-22 г. г. адрозьніць сваю орыентацыю ад орыентацыі асяродку беларускае эміграцыі, які знаходзіўся ў Коўне. Заходняя Беларусь чым далей, тым вастрэй выпірала свае асабовыя мо­манты, да якіх мусіў Віленскі Беларускі Камітэт зварочваць сваю ўвагу. Гэтыя моманты адцягалі думку камітэтчыкаў—народных-рэспубліканцаў ад раздумаў ды гутарак над замацаваньнем ідэй 25 сакавіка 1918 году. Трэ' было прыслухоўвацца да хвалюючых паўстаньняў беларус­кіх сялянскіх гушчаў, за якімі выразна цягнула і сялянская інтэліген­цыя, або ісьці ўлева, або сыходзіць з дарогі. Яны выбралі першае і хутка пачалі зьмяняць свае тычкі. Выбары ў польскі сойм у 1923 г. і посьпех нацыянальнага сьпіску, па якім прашло ў сойм 12 беларусаў,—урэшце зьмяніла тактыку беларускае інтэлігенцыі ў Польшчы[1]. І вось, дзякуючы гэтаму, у Заходняй Беларусі пачалася амаль што не самастойная праца, зусім асабовая ад працы беларускае эміграцыі ў іншых мясцох. У процэсе гэтае працы паступова вынікла выразная орыентацыя на ўсход. Пад уплывам яе многія эмігранты вярнуліся ў Савецкую Беларусь, ін­шыя, што засталіся, таксама канчаткова расквіталіся з ужыўнаю ім эмі­гранцкаю псыхолёгіяй.

Асаблівыя ўмовы ў пачатку беларускае эміграцыі ў Латвіі, нарэшце, таксама скончыліся навучальным для яе здарэньнем. Латыская буржу­азія, як і польская, убачыла ў нацыянальнай рабоце беларусаў непажа­даныя для сябе вынікі. Як-ні-як, а той прытулак і тыя грошы, якія ла­тыскі ўрад асьмеліўся спачатку даваць беларускім эмігрантам, выклікаў узрост сэпаратыскага беларускага руху. У гэтым для латыскага ўраду выглянула небясьпека. Каб яе абмінуць ці хоць-бы спаралюшаваць, быў учынены вядомы разгром беларусаў ў 1924 г. Разгром выказаўся ў арыш-

  1. У тэрмінах „эмігранцкая інтэлігенцыя" намі разумееца толькі тая з яе, якая нічога супольнага ня мела з авантурніцкай шайкай Д-ра Паўлюкевіча. Аб'яднаныя ім эле­мэнты, выпадкова замешаныя ў беларускую справу, фактычна ёсьць польскае організацыі.