Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

тэрыялу, каб можна было па ім судзіць канчаткова. Аднак, і тыя пра­мовы, якія чуліся з вуснаў некаторых прадстаўнікоў інтэлігенцыі на гэ­тых дыскусіях, і тыя рэдкія выступленьні ў друку, што з гэтае прычыны адмеціла мінулая зіма, лістападаўшчына і шэраг дробных фактаў, якія зьвязаны з агульным комплексам грамадзкага жыцьця, гавораць за тое, што ідэі эміграншчыны, ідэі нацыянал-дэмократызму ня чужы некаторай частцы беларускай інтэлігенцыі і дагэтуль. Іншая справа, як вяліка гэтая частка інтэлігенцыі і як глыбока сядзяць у ёй гэтыя ідэі. Калі абапірацца на об'ектыўныя моманты, то трэба прызнаць, што беларуская эмігранцкая інтэлігенцыя ў тай яе частцы, якая вярнулася з-за рубяжу, напэўна не магла канчаткова аформіць свой сьветапогляд. Мінулае, што набылося ёю ў процэсе папярэдняга разьвіцьця здарэньняў, пакінула ў ёй глыбокі сьлед; трэба шмат часу, пакуль яго загладзіць. Гэтая частка інтэліген­цыі, панашаму, можа казаць аб перамене тычак пастолькі, паколькі „Менск зьяўляецца адзіным беларускім культурным цэнтрам“. Тая-ж, другая частка інтэлігенцкай правіцы, якая эміграцыю перажывала дома, у Беларусі, і папаўнялася перасяленцамі з іншых частак Саюзу, хоць і не перажыла жорсткіх умоў блуканьня за рубяжом, таксама магла за­хаваць мясьціну ў сваім нутры для нездаволенасьці вакольнымі абставі­намі ў жыцьці. Штырхачом для гэтага быў цэлы шэраг прычын. Пер­шая—гэта пераважнасьць у ёй элемэнтаў дробна-буржуазнага пахаджэньня і таго-ж дробна-буржуазнага выхаваньня, у многіх выпадках далёка ня ў духу беларускасьці. Далей, само становішча яе, як перанёсшай ролю політычнага ворага рабочых ды сялян. Таксама мела ўплыў і тая ўпар­тасьць, з якою русыфікатарская інтэлігенцыя вяла ў першыя гады існа­ваньня Савецкае Беларусі змаганьне супроціў беларускае культуры. Але вянком усяго, бязумоўна, служыць каставы эгоізм, набыты працягам гіс­тарычнага жыцьця інтэлігенцыі ва ўмовах буржуазнага ладу і прыўноска яго з боку ў беларускі нацыянальны рух.

Усё гэта пакуль трымае некаторую колькасьць беларускае інтэлі­генцыі воддалі ад поўнага прызнаньня ёю кіраўніцтва рабочых і сялян. І ўсё гэта застаўляе выпіхаць лёзунгі супрацоўніцтва з Комуністычнай партыяй „на роўных пачатках".

„Трэба, каб беларуская інтэлігенцыя ў Беларусі мела магчымасьць уявіць сваю ініцыятыву і ўзяць адказнасьць за сваю працу перад буду­ чынай"[1].

Вось гэткія думкі можна чуць з боку прадстаўнікоў памянёнае інтэ­лігенцыі; яны выказваліся ў друку, паўтараліся пасьля і ў дыскусіі аб шляхох беларускае інтэлігенцыі і, бязумоўна, муляюцца ў яе галовах увесь час. „Мець мажлівасьць уявіць сваю інцыятыву"—трэба разумець у сэнсе падзелу ўлады між работнікамі ды сялянамі пад кіраўніцтвам Кому-

  1. „Савецкая Беларусь" ад 21 кастрычніка 1925 г. № 239. „Шляхі беларускае інтэлігенцыі"—П. Трамповіч.