Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

якой эмігранцкая інтэлігенцыя ніколі ня ўдзельнічала. Поруч з гэтым, усё меншымі робяцца памеры стараньняў і працы апошняй. Таксама ра­шучая політыка Савецкай улады ў нацыянальным пытаньні дашчэнту зьнішчае ўсякія спробы да культывіраваньня антыбеларускай русыфіка­ тарскай акцыі. І, працуючы ў гэткіх умовах, ахоўнікі нацыянал-дэмократычных поглядаў сярод беларускай інтэлігенцыі вырадзяцца ціха і бяз­больна, не парушаючы цьвёрдае акрэсьленае гістарычнаю неабходнасьцю хады беларускага соцыяльнага ды культурна-нацыянальнага адраджэньня пад сьцягам Савецкае ўлады.