Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

ным складзе частцы інтэлігенцыі, галоўным чынам, беларускі нацыянальны рух грунтаваўся. Побач з гэтым, важна ўлічыць і тыя інтарэсы ды мотывы, якія ўвесь час кіравалі беларускаю інтэлігенцыяй у яе працы.

Дык вось, калі крануць гісторыю інтэлігенцыі спачатку дзевятнаццатага стагодзьдзя, то мы ўбачым, што ў той час, час фактычнага ста­наўленьня беларускага нацыянальнага пытаньня на цьвёрдую глебу, інтэ­лігенцыя, надышоўшая ў гэту справу, была інтэлігенцыяй шляхецкай, дробна-буржуазнай. Выхаваньне яна атрымала ў польскай культуры, у поль­скіх клерыкальна-арыстократычных абставінах. Але, з аднаго боку, пад уплывам ідэй францускае рэволюцыі, з другога боку, дзякуючы экономічна-матэрыяльнаму стану, які больш падбліжаў дробную шляхту да сялян­ства, ніж да магнацтва, паступовая частка шляхецкае інтэлігенцыі заціка­вілася беларускаю справаю і стала ёю займацца. Ды наогул цяжкі экономічны стан беларускага сялянства, яго нацыянальная прыгнечанасьць, яго някультурнасьць не маглі ня ўплываць на гарачых романтыкаў нават і з буйнае буржуазіі. Дзякуючы паказаным прычынам, у польскай пісьмен­насьці сталі зьяўляцца артыкулы на беларускія тэмы, а пасьля тыя-ж польскія пісьменьнікі часткаю пачалі пісаць і пабеларуску. На беларус­кай мове зьявілася „Энэіда навыварат", „Тарас на Парнасе", цэлы шэ­раг орыгінальных твораў. Пісьменьнікі Я. Баршчэўскі, В. Рыпінскі, Т. Манькоўскі і інш. адцягнуліся ад польскае літаратуры і заняліся беларуска-літаратурнай чыннасьцю. Я. Чачот стаў зьбіраць беларускую народную творчасьць. Іхняя праца падала на добрую глебу, знаходзячы сабе моцную падтрымку ў шырокіх колах тагачаснае інтэлігенцыі. Пазь­ней крыху А. Дарэўскі-Вярыга, В. Каратынскі і В. Дунін-Марцінкевіч— асабліва апошні—яшчэ болей паглыбілі зацікаўленасьць шляхецкае інтэ­лігенцыі беларускаю справаю, аддаючы ў сваёй літаратурнай працы боль­шую ўвагу пісьму пабеларуску. Але, пішучы аб Беларусі, цікавячыся народным бытам, яго творчасьцю, як памянёныя пісьменьнікі, гэтак і ўся інтэлігенцыя мала цікавіліся соцыяльнымі ўмовамі жыцьця беларускага сялянства. Як-ні-як, а экономічны стан шляхты, яе прывілеі ў дзяржаў­ным жыцьці, яе культурны ўзровень, не давалі хоць і лепшым яе прад­стаўніком цалком аддацца на ўслужзньне народу, кінуўшы свае клясавыя імкненьні. І зацікаўленьне беларускім рухам дробна-шляхетныя інтэлігенты абварачалі часта ў дылетанцтва, у лепшым выпадку, у романтычныя мары. „Яны (тагачасныя пісьменьнікі, якія і складалі актыў інтэлігенцыі) пісалі дзеля задаваленьня свайго сэрца, свайго романтычнага пачуцьця, у леп­шым выпадку, ставячы сабе некаторыя заданьні ў кірунку паляпшэньня долі народу, зьмякчэньня панскіх адносін да мужыкоў і разьвіцьця краё­ вае культуры"[1].

Але і самых выпадкаў, калі „ставіліся заданьні аб паляпшэньні долі народу", было зусім мала; больш на гэта налёг толькі В. Дунін-Марцін-

  1. М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. Стар. 160.