Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

не згубіць тые грошы; годзі пеяць песьні, годзі вясёла жыць. Спетрыў за тые дні, але нарэшце дагадаўся, што бяз грошы харашэй, ды як дагадаўся, схапіў капшук той с асьмакамі ды й папёр багатыру назад. Прынёс, а таго німа. Давай бедны пытаць у людзей, дзе багатыр, а тые кажуць, што мабыць чорт на хорму ухапіў, бо ён быў у гасподзе і раптам некуды дзеўся. От стануў бедны чэлавек і чухае чупрыну, ня возьме сабе у глузд, дзе найсьці багатыра. Ажно тады багатыр закрычаў у погрэбе. Бедны спазнаў яго па голасе ды й кінуўся ратаваць: разабраў памост, раскідаў у погрэбе столь. Вылез багатыр с погрэба чуць жыў ды й просіць есьці. Дастаў бедны с кайстры пячоную бульбу ды асушкі хлеба, даў багатыру, а той накінуўся на тое, бы воўк галодны, жумрыць, аж за вушамі трашчыць. Пасілкаваўся трохі і давай дзякаваць беднаму. А той кажэ: «Богу, а мне незашта. Вот дзякаваць за твае грошы. На табе іх назад.» Тут бедны выцягнуў руку з грашыма. Як убачыць багатыр тые грошы ды як закрычыць, што то чалавечая кроў ды пот, ды як пабяжыць ад грашэй наўцекача, дык толькі яго пяткі мітусяцца. Бег, бег багатыр ад грошэй, пакуль не заграз і не ўтапіўся у балоці.