Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

ЧЭЛАВЕЧАЕ ВОКА.

Жыў даўней адзін мудры цар. Добра жылося у яго царстве, а людзі ўсё не былі здаволены і нарэкалі на сваю долю. Думаў, думаў мудры цар, чаму гэта у яго царстві людзі не здаволены — нічога не прыдумае. От ён перэдаў сваё царство сыну, а сам пайшоў у сьвет, каб паглядзець, паглядзець, як у другіх краёх жывуць людзі. Доўга хадзіў ён, пабываў па розных краëх і землях. Але куды не прыдзе бачыць, што ўсюды людзі не здаволены сваей долей. Хочэцца мудраму цару пазнаць, чаму гэта чэлавек ніколі не здаволен тым, што мае і чаму ён усё хочэ больш. І пайшоў мудры цар шукаць такога чалавека, каторы-б растлумачыў яму гэта. Доўга хадзіў ён, ужо барада адрасла па самы паяс, — ня можэ знайсьці ён такога чэлавека, што-б сказаў яму, калі самы счасьлівы будзе здаволен тым, што мае. Ідзе раз цар каля мора; бачыць, ажно на березі гуляюць дзеці. Цар падыйшоў да іх паглядзець, што яны робяць. Зблізіўся ён