Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕДЗЬМАР.

У кожным сяле ёсць свой ведзьмар. Яны шэпчуць, лечаць, адрабляюць уселякую хваробу, або нешчасьце. Людзі баяцца іх, годзяць ім. От быў такі ведзьмар. Яго зналі ня толькі у суседніх сёлах, але мо у цэлай акрузе. Гэта быў такі вялікі ведзьмар, што ён усё знаў. Ніхто ня сьмеў яму казаць на перакор, гэтак яго баяліся. Толькі быў там адзін чалавек; ён многа па сьвеці хадзіў: кажуць — быў аж у Кралеўцу. Вось гэты чэлавек не баяўся ведзьмара і ўсё казаў, што ён толькі чмуціць. Але яму ня верылі. Раз той чэлавек пайшоў у сваё жыта і зрабіў там за́ламку. Праз тыдзень, а то два прыходзіць к таму ведзьмару, каб ён вырваў тую за́ламку. Пайшлі яны на поле. Падыйшоў ведзьмар к за́ламцы на крокоў дваццаць ды й кажэ, што ня може ісьці далей, такая моцная за́ламка. Скінуў гэта ён нагавіцы і caрочку ды так, як маці радзіла, і папоўз да залому ракам. Паўзе і ўсё стогне, што вельмі