Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

моцна удзеяна. Маўчаў гэта, маўчаў той чэлавек, а як падыйшлі другіе людзі, узсеў на ведзьмара верхам, дастаў с пад палы гарапнік ды давай палосаваць ведзьмара. — „Вось-жэ я табе, хварэць тваей галаве, — кажэ — пакажу, як моцна удзеяна, бо гэтую за́ламку я зрабіў сам“. — Раве нямым голасам ведзьмар, а той яго лупіць. Біў — біў пакуль здаваліўся ды й пытае: „А што — кажэ — ня будзеш больш добрых людзей чмуціць?“ — „Ня буду просіцца ведзьмар, — толькі пусьці жывого.“ — Пусьціў той чалавек ведзьмара. Усхапіўся гад, забыўся і сарочкі і нагавіц апрануць ды так і сунуў наўцекача. Паўзіраліся людзі, думалі перш, што ведзьмар таго чалавека са сьвету зжыве, але бачаць, жыве сабе і нічагусенькі, пачалі гаварыць, што мабыць той чэлавек мацнейшы ад ведзьмара, калі гэтак з яго накпіў. Годзі ведзьмар с тае пары чмуціць. Дык вось як ведзьмары знаюцца.