Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

— „А, кажэ, братка: мне Бог даў ксьціны; пайшоў я па ваду, ажно за платом ляжыць цёлка, я яе узяў і прынёс дамоў і хацеў зарэзаць к хрэзьбінам, але баба не дала мне рэзаць.“

Багач тады кажэ:

— „Э, братка, дык гэта мая цёлка! Я, кажэ ён, адбяру цёлку, бо гэта мая цёлка!“

— „Не, кажэ бедны, пойдзем да пана, як пан разсудзіць. Якжэ: я сем гадоў карміў яе, ешчэ і карысьці ня бачыў з яе, а ты ўжо адбіраеш!“

Пашлі яны да пана. Гэтыж багач, як прыйшоў к пану, дык а парукаўся з ім. Той кажэ: „Садзіся у нас“. Ен сеў, а бедны стаіць у парозі. Тады пан кажэ:

„Чаго-ж вы прыйшлі камне?“

Абодвы кажуць: „на суд паночку!“

— „На які суд?“

Бедны расказаў сваю крыўду: „так і так, кажэ, даў мне Бог хрэзьбіны, я пайшоў за вадой і знайшоў пад платом цёлку маленькую. А ён цяперка кажэ, што гэта яго, і адбірае у мяне тую цёлку.“

А багач кажэ: „гэта мая цёлка! у мяне быў падцёлак, сем год не цяліўся, а на сёмым ацяліўся. Конка паглядзела яму у зубы