Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

і сказала, што ён не ўзгадуецца; і я выкінуў яго за плот. Гэта мая цёлка!“

Пан тады і кажэ ім:

„Ну вот: загадаю я вам тры загадкі. Хто адгадае, таго й цёлка. — Адгадайце мне, што у сьвеці сыцей, што багацей, і што шпарчэй?“

Пайшлі яны дамоў. Бедны прыйшоў і плачэ. І кажэ: „вось, мая дачушка і бабка! Даў нам Бог цёлачку, і тую багач адбірае! Загадаў нам пан тры загадкі — дзе нам, кажэ, дурным, адгадаць? Мы, кажэ, не адгадаем іх!“

А дзевачка гэта пытаецца: „якіеж, тату, загадкі пан загадаў? скажы нам!“

І ён расказаў тые загадкі ім.

Тады дзевачка кажэ: „э, тату, лажыся спаць! Дзень ад вечэра мудрэйшы, заўтра пагадаем“.

А багач прыйшоў дамоў і рад.

„Ну, баба, цёлка будзе наша! Загадаў пан тры загадкі, трэба іх адгадаць!“ Ён расказаў тры загадкі! „пан сказаў адгадаць, што у сьвеці сыцёй, што багацей і што шпарчэй?“

Тады баба кажэ: э, дзед, ты дзед! ты дурэнь — кажэ. Сыцей-жэ, кажэ, німа, як наш кабан! А багацей за нас німа нікога: мы, кажэ, багацей за ўсіх! А шпарчэй, кажэ, за нашаго варанога коніка німа на сьвеці нічога: ён жэ