Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

выйдзе на вуліцу, як паглядзіць, дык на ўвесь сьвет, як арол!“

Даў Бог дзень. Тады дзевачка тая кажэ:

„Тата, ідзі ты да пана і скажы, што сыцей усяго земля, багацей за Бога німа нікога, а шпарчэй за ўсё думкі людзкіе!“

Прышлі яны да пана. Пан пытаецца:

„Ну, што угадалі?“

Багач зара і кажэ: Гэ, панок, што там было угадаць: сыцей нічога німа; як наш кабан; а багацей, паночэк, за мяне німа, я багацей за ўсіх; а шпарчэй німа за майго коніка варанога!

— Ну, а ты, — кажэ беднаму, — як угадаў?

Той кажэ: „а, паночэк, — сыцей німа, як земля; а багацей Бога німа нікога; а шпарчэй у сьвеці німа нікога, як людзкіе думкі.“

Тады пан кажэ на багача:

„Гіцэль, ты, кажэ, гіцэль! Дык ты багацей за мяне? Пашоў, кажэ, вон!“

А у беднаго пытаецца: „хто-ж цябе навучыў?“

— „Гэта мяне навучыла мая дачка сямілетка — яна радзілася тады, як гэта цёлка цялілася. Яна сем год не хадзіла і цёлка мая сем год не цялілася“.

Пан кажэ: „ну ідзі сабе з Богам, цёлка твая!“