Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Тады той мужык ідзе і плачэ.

„Чаго ты тата гэтак плачэш?“ — пытае дачка.

Ды вось, мая дачушка, загадаў нам пан загадку: каб ты на гэты яйцы квакуху пасадзіла і высядзела курчат на сьнеданьне к заўтраму.“

Тады дзяўчына кажэ: „мама бяры гэтые яйкі, ды бій у саган, ды пражы яечню, ды лажыся спаць — дзень ад вечэра мудрэйшы, а там Бог-бацька.“

Перэначэвалі. Устаўшы дзяўчынка кажэ да бацькі: „на табе, тата, гаршчок, ды ідзі скорэнька да пана, ды скажы, каб ён хутчэй лядо высек і наматычыў, і ячменю насеяў і намалаціў, і проса натоўк, ды ў гэты гаршок каб круп насыпаў пісклят карміць.“

Пайшоў дзед да пана. Тады пан кажэ: „нішто, вумніца твая дачка! скажы ты ей, дачцэ сваей, каб яна ні пехатой прыйшла, ні на кані прыехала, і ня голая, і не, ў сарочцы, і каб падарак мне прынесла ды дала, і каб я не скарыстаў з яго. Калі зробіць усё гэта, то замуж за сябе вазьму, а ня зробіць — галаву з яе зніму!“

Ідзе гэты чэлавек дамоў і плачэ. І кажэ: „вось, мая дачушка, нарабіла клопату: загадаў пан табе загадку, каб ты да яго не пехатой прыйшла, ні на кані прыехала, ні голая