Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

ні ў сарочцы; і каб падарак яму дала, і каб ён не скарыстаў з яго. Калі зробіш — замуж возьме, а ня зробіш — галаву зніме.“

— Ну, тату, трэба злавіць нам зайца.

Яна ўзяла, сарочку здзела і увярцелася у жак, што рыбы ловяць, на кіёчэк села і едзе і зайца з сабой узяла. Пад’ежджае к пану. Пан гэты стаіць на ганку. Бачыць ён, што дрэнна, — прыдзецца яму яе за сябе узяць, бо яна зрабіла тое, што ён загадаў; — тады ён узяў і сабакамі. яе зацкаваў. Сабакі да яе, а яна узяла ды зайца шыбель на дарогу. Сабакі за зайцэм пабеглі, а яна да пана на ганак: „Вітайце пане!“ Пану гэтаму ужо німа што рабіць — трэба з ей жаніцца! Зазваў яе у пакоі, справіў ей адзежу панскую, ажаніўся з ей, і пачалі жыць хорашо.

Пажыўшы колькі гадоў, паехаў ён у чужы край, а,ей сказаў выежджаючы:

„Глядзі-ж, каб ты тут без мяне не судзіла маіх людзей, а то ты не мая, а я ня твой!“

І выехаў. Жыла яна адна у дварэ, мала ці багата, а здарылося за той час такое. Пашлі два мужыкі на кірмаш, адзін купіў калёсы, другі кабылу. Ехалі яны у двох, і кабыла ажарабілася. Той кажэ: мой жэрабёнак, мае калёсы ажэрабіліся. А той кажэ: мой жэрабёнак,