Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ВАДА ПАМАГЛА.

Жаліцца адна маладзіца, што ей ад гаспадара жыткі німа: як толькі сойдуцца, то перш сварацца, клянуцца, зневажаюць адно другога, а посьле гаспадар давай яе біць. І гэтак немаль кожын дзень. Цярпела, цярпела маладзіца і давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх толькі забабоноў і прымхоў (прымет) яна не рабіла, — нічога не памагае, ешчэ горэй бье гаспадар; бо ён перш ня піў, а як пачаў з жонкай калаціцца, дык стаў піць. Хадзіла маладзіца і у прошчу, пасьціла сем пятніц, давала гаспадару зельлёў піць — але ешчэ горэй ідзе у іх калатня. Ог, парадзілі людзі ешчэ схадзіць к старэнькаму дзядку, мо ён што парадзіць. Недалёка ад села, каля перавозу жыў сабе той старэнькі дзядок. У летку ён лавіў рыбу і перавозіў на чоўне, каму трэба было цераз рэку. За гэта давалі яму хлеба і стравы. Гэтак і жыў сабе дзядок. Вот, прыходзіць да яго маладзіца і жаліцца на сваю бяду. Паслухаў дзядок і дае ей пляшку вады. „На, кажэ, гэтае зельле. Як