Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

ХАЎРУС.

Налавіў мужык вельмі харошае рыбы і панёс у двор да пана. Чуць цягне мужык рыбу, а на сустрэч бяжыць цыган.

— Што ты нясеш, Янка?

— Рыбу. — Ну, а каму ты яе нясеш? — Панясу пану гасьцінца, мо што дасць. — Beдаеш, што, бацько, вазьмі мяне у хаўрус. — Хадзем, калі хочэш, — кажэ Янка. От, прыходзяць яны у двор да пана. Забегся мужык у пекарню і расказаў, як прычапіўся цыган да яго, каб узяць у хаўрус. Пачуў тое лякай і сказаў пану. От, пазвалі мужыка с цыганом да пана. Мужык стаў уперад, а цыган з заду. — Дзень добры пану! — А што скажаш, Янка? — Усё добрае, паночку! — А па добрым што? — От, прынёс пану гасьцінца рыбы. — Добра, дзякую. А ты, цыгане, што скажэш? — Я разам, паночку. — Як разам? — У хаўрусе паночку. — А ну, то добра. Што-ж табе даць за гэту рыбу? — пытае пан у Янкі. — Дам табе паўмеры пшаніцы. — Э, дзякаваць