Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

паночку, але мае дзеці ніколі ня елі пірагоў, на щто мне пшаніца, — кажэ мужык. А цыган стаіць з боку, ды штоўхае мужыка: Янка, дурэнь, бяры пшаніцу. — Ня хочэш? — каже пан. Ну то я дам табе каня. — Э, куды мне, паночку, панскі конь. Ешчэ разнясе мяне. Мужык, дурэнь, бяры каня, — шэпчэ Янку цыган. — Ну, то я дам табе, янка, дзесяць рублёў. — Э, куды мне, паночку, гэткіе грошы. Ешчэ хто забье. Мае і бацькі ніколі ня мелі гэтулькі грошы. — Мужык, дурэнь, варона, бяры грошы! — шэпчэ цыган. Тады, як закрычыць пан на Янку: дык якога ражна табе трэба? Пшаніцы ня хочэш, каня ня хочэш, грошы ня хочэш, дык я табе дам пяцьдзесят бізуноў! — Дзякаваць, паночку! Вось гэта бралі мае бацькі і дзяды. — Павялі мужыка с цыганом на стайню і давай лупіць. Палажылі мужыка бліжэй, а цыгана далей. Хурман размахнецца, размахнецца, ды як смальне цыгана, дык таму аж зорачкі з вачу сыплюцца, а мужыку бізуном толькі перэцягне. Круціцца цыган, як на гаручым жалезе, лае ды кляне мужыка, а Янка раве на ўсё горла, нібы-то яму вельмі балюча. Адлічылі цыгану дваццаць пяць. Усхапіўся ён схапіў свае штаны у жменю, ды наўцекача, толькі пяткі мітусяцца. Заплаціў пан мужыку за рыбу