Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

БАГАТЫР.

І той багатыр, хто мае многа уселякаго дабра, і той, хто дужы, ды здаровы. Часам дурные кажуць, што абы грошы, то й здароўе будзе. Не, мабыць, трасца табе, не здароўе будзе за грошы. Мабыць ужо так Бог даў, што багатаго ды заможнаго дык заўсягды якая кольвек хвароба цісьне. Бо што-б с таго было, каб ешчэ багач ды быў і здароў; ён тады і Бога сапхнуўбы з неба. Бог знаў, што чэлавек, як багаты, то й горды; от затым Бог так зрабіў, што хто багаты, той заўжды нехлемяжы, або хворы, а хто бедны, той здаровы ды дужы. Бедны Бога памятае, а багатыр дык усіх забывае.

Гэтак жэ, кажуць, даўней жыў адзін багатыр. Меў ён столькі уселякаго дабра, што й палічыць ня мог. Жыў ён у раскошы ды