Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

выгодзе, ня зна на бяды, ня меў ніякаго ліха. Адно толькі грызло яго, грызло й не давало яму ні есьці, ні спаць. Грызло яго тое ліхо, што калі добра, дык хочэцца ешчэ лепш, а тут нельга нічога лепшаго прыдумаць. От і пачаў той багатыр сохнуць ды петрэць, што ад дабра нельга найсьці дабра. Толькі вось ешчэ горэй яму зрабілося, як стрэў ён якась аднаго вельмі беднаго чалавека. Ідзе сабе багатыр каля сваіх Палацоў, ідзе маркотны, што німа ўжо на сьвеці лепшаго дабра, аж от якраз сунецца на сустрэк чорны, абдзерты, у лапліку бедны чэлавек, сунецца ды пяе песьні, аж табе багатыра сад разлегаецца.

— Чаму ты пяешь? — пытае багатыр.

— А от пяю, бо здароў і вясёл.

— Чагож ты вясёл, калі ты такі бедны?

— А якога-мне больш ражна трэ? Сягоньня наеўся картопель, а заўтра буду мець і хлеб з салам, бо зарабіў трохі асьмакоў.

— Ці-ж ты таго пяешь, што здароў і наеўся?

— Не, я пяю, што як ня ліха жыць на сьвеці, але як пажыву, то мо будзе й лепш! — прамовіў тое бедны чэлавек дый пацёгся сабе далей, сьпеваючы якусь песьню.