Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Ходзіць багатыр, як у ваду апушчэны, маркотны, як пад землёю. Чым далей, тым горэй маркотна багатыру на сэрцы, маркотна ды так моташна, хоць бяры дый засіліся. А тут ешчэ убілася багатыру ў галаву, што будзе з яго багацьцем, як ён апражэцца. — „Як бы гэта зрабіць, думае багатыр, — каб і па маей сьмерці ды ўладаць усім сваім багацьцем.“ — Думаў ён думаў ды і надумаўся. От, зрабіў ён у клеці пад памостам пограб, прыладзіў к яму так дзьверы, што ніхто й не ўцяміць. Паскладаў багатыр у той пограб усе свае грошы ды ўсё, што у яго было самае дарагое. Ходзіць багатыр у той погрэб ды любуецца на сваё дабро. От гэтак раз пайшоў ён у погрэб ды й ня добра зачыніў дзьверы. Тымчасам дзьверы неяк шчакаўзнуліся дый зачыніліся так, што бабагач ня можэ с погрэба вылезьці. Сядзіць у погрэбе ды падыхае з голаду. Пра-