Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

лася падрыхтоўка да гэтага: і БС-ДРП(б), і пецярбурская організацыя БСГ усебакова абгаворвалі магчымасьці, падлічалі сілы і апрацоўвалі тактыку паводзін і выступленьняў на зьезьдзе. Праз свае пастановы наконт гэтага БС-ДРП(б) паінформавала ЦК РС-ДРП(б) і абрала сваімі дэлегатамі дзесяць чалавек, у тым ліку: Я. Лагуна, А. Усьціновіча, В. Скарынку, Сосну і інш. Пецярбурская організацыя БСГ супольна з бабруйскай і віцебскай організацыяй БСГ зрабілі шмат, каб вылучыць на зьезьдзе ў асобны лягер яго левыя элемэнты. Дэлегацыя БС-ДРП(б) рашуча дамаглася вялікіх посьпехаў у справе організацыі гэтых элемэн­таў. Таксама дэлегацыя БС-ДРП(б) наладзіла сувязь з Менскім камітэ­там РКП(б) і некалькі разоў інформавала яго пра хаду працы на зьезьдзе. Дзякуючы гэтаму з самага пачатку зьезду яго асабовы склад разьбіўся на дзьве палавіны—левую і правую. Левая частка зьезду, даволі знач­ная і ўплывовая, рашуча разьбівала эсэраўска-нацыяналістычныя ўгрун­таваньні правае. Наперакор сваім надзеям і меркаваньням лідэры яе не маглі дасягнуць пастаўленае сабе мэты...

Як-бы накіравалася далейшая праца зьезду і ў вошта выліліся-б яго пастановы—нельга сказаць. Тое, што ён быў распушчаны ў процэсе працы—павярнула справу ў іншы бок. Усё перакруцілася і набыло зусім другую афарбоўку ў настроях.

Аднак, роспуск зьезду зрабіў адмоўнае ўражаньне і на прадстаўні­коў яго левае палавіны, у тым ліку—дэлегатаў-бальшавікоў. Гэтыя апош­нія не маглі ўявіць сабе ўсяго значэньня акцыі менскае савецкае ўлады, цэлы-ж шэраг прычын перашкодзіў ім знайсьці ў сябе апраў­даньне роспуску. І ў выніку, трэба адзначыць для гісторыі, было не адно агульнае нелегальнае пасяджэньне „пагоджаных" членаў рады зьезду з правае і левае яго частак. Таксама водгукам на роспуск зьезду было выступленьне прадстаўніка левай часткі БСГ на трэцім зьезьдзе саветаў у Пецярбурзе. Але толькі двума памянёнымі выпадкамі і абме­жавалася рэагаваньне на роспуск усебеларускага зьезду з боку прад­стаўнікоў левае яго часткі. З далейшага разьвіцьця рэволюцыйных падзей яна ўбачыла апраўданьне менскаму эпізоду. Ужо на тым-жа трэ­цім зьезьдзе саветаў беларуская дэлегацыя жвава абгаворвала праміг­нуўшае ў чутках пытаньне пра пасылку прадстаўніка ад беларускіх організацый у Брэст. Махінацыі Беларускае рады наконт выкарыстаньня ўсебеларускага зьезду, наперакор савецкай уладзе—рашуча асуджаліся. І сьледам за гэтым, зусім неўзабаве распачалося ўпартае змаганьне БС-ДРП(б), а таксама і левае часткі БСГ з засеўшым у Менску нацыяналістычна-буржуазным асяродкам. Посьпехі гэтага змаганьня былі дужа ачулымі і значна памаглі справе адхіленьня беларускіх рабочых і бежан­цаў ад шкоднае політыкі яго. Але ня гэтымі заданьнямі абмяжоўвалася чыннасьць БС-ДРП(б) у нацыянальным пытаньні. Пасьля окупацыі нем­цамі Беларусі перад БС-ДРП(б) паўстала задача організаваць беларус