Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/14

Гэта старонка была вычытаная
Сучасныя матывы беларускай лірыкі.
(Я. Журба).

Апошнія надзеі сусьветнай вялікай рэвалюцыі закранулі і Беларусь. Гарамычная, працоўная, ня ведаўшая куды ёй ісьці і што рабіць, яна зараз глядзіць на хуткалятучае жыцьцё шырока адчыненымі вачыма. Пралетарска-сялянскія беларускія клясы, каторыя раней ня былі крычасны да жыцьцёвага сьвята, зараз прачнуліся і выйшлі на творчую дарогу. Усё гэта павінна было адзначыцца і адзначылася на тых лірычных творах, которыя зьяўляюцца час ад часу ў радкох нашай прэсы. Гэтыя творы афарбованы ў новыя тоны, якіх раней не прыкмячалася. Новы палітыка-сацыяльны настрой яўна адчуваецца ў тым, што выходзіць з пад пяра беларускіх лірыкаў нашага жывога, творчага часу.

Вось перада мною невялікі лік вершаў маладога песьняра Я. Журбы. Вершы раскіданы па аднаму, па два, па тры на старонках «Савацкай Беларусі», але яны аб'яднаны адным настроем, адною ідэяю жывой, кіпучай працы, пралетарска-сялянскай творчасьці.

Малады пясьняр — сын беларускай працоўнай вёскі. Дзесь — у далёкім кутку Беларусі раскінулася родная вёска песьняра. Па ўзгорку лепяцца хаткі з бярозкамі, каля іх і з зялёнымі садкамі. Каля вёскі разьлягліся родныя загоны. Тут і хата, дзе калісь радзіўся пясьняр, узгадаваўся, узмацаваў свае сілы і вучыўся жыці... Але зараз у песьняра застаўся толькі ўспамінак аб вёсцы, аб хатцы. Жыцьцё адарвала яго ад вёскі, зрабіла пралетарыем, і ён зараз ёсьць прадстаўнік гэтай пралетарскай клясы і яе інтарэсаў... Яго ліра і струны гэтай ліры — пралетарскія.

«Грыміце, як буры, пяруны,
Мае пралетарскія струны»!

Струны пралетарскай ліры клічаць пад чырвоны сьцяг усясьветнай сацыяльнай рэвалюцыі ўсе працоўныя масы рабочых, сялян чырвонаармейцаў. Усе яны павінны выйсьці на барацьбу з векавечнымі ворагамі працоўных масаў, іх эксплёататарамі. Але справа ня толькі ў фізычнай барацбе, ва узброенай барацьбе. Трэба стаць на