Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/17

Гэта старонка была вычытаная

«Ня чуем у працы змардаваньня.
Мы сіла грамады бязьлікай
Ваякі працы і змаганьня,
Сябры камуны мы вялікай.
Прышлі — й магутнымі рукамі
Будуем тут палац вялікі.
Змагацца хто пасьмее з намі?
Хаўрус наш моцны і бязьлікі.»

Працоўны народ — гэта раскуты Промэтэй. Затрашчэлі і рассыпаліся са звонам ланцугі, каторыя дагэтуль моцна трымалі яго. І выйшаў ён на шырокі шлях барацьбы, помсты і творчасьці.

«Парваў навек ты ланцугі пакуты,
Нясеш аб сьветлай волі гучны клік.
На дзіва дзіўнае усім народам
Зьявіўся ты — магуч, вялік.
Цябе я сёньня ўсюды бачу,
Промэтэй наш родны.
Хай ведае аб гэтым цэлы сьвет.
Ў шумлівых гарадох і ў ціхіх вёсках
Твой скрозь відаць чырвоны сьлед.»

Даволі, мне здаецца, гэтых радкоў, каб бачыць асноўны напрамак і дух паэзіі маладога песьняра Я Журбы. Гэта — пясьняр наш. Пралетарскія струны яго ліры сьпяваюць нам аб тым, што датыча нашага рэвалюцыйнага жыцьця. Яго бодры і радасны прызыў да творчасьці зробіць свою справу. Пажадаем маладому песьняру, каб матывы яго творчасьці не пакідалі яго і далей, каб яго праца была такою самаю пладавітаю, якой ён жадае для свайго краю. Гэтым пажаданьнем песьняра мы і скончым свой нарыс:

«Хай-жа хутка йдуць грамадай
Сейбіты твае
І кідаюць жменяй поўнай
Зерняты свае.
Хай насеньне ў вольным краю
Дасьць свой моцны плён,
Хай ўзрастае край мой мілы,
Хай красуе ён!»

Праф. У. Ігнатоўскі.


Ад пачатку 1907 году паліцэйскія варункі даюць можнасьць вясьці толькі культурна-асьветную працу, хоць і гэтай працы царскі ўрад перашкаджаў на ўсялякі спосаб, уважаючы яе ці скрытай сацыялістычнай працай, ці «польскай інтрыгай». Але ўсё-ж такі праца гэта вялася вельмі шырока і захапіла моцна беларускую працоўную масу. Яшчэ ў 1906 годзе ў Пецярбурзе заснавалася выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца»: а крыху пазьней выдавецтвы ў Менску "Мінчук", у Вільні "Наша Хата", і «Палачанін» "А. Грыневіча". У 1912 годзе пачынае выхадзіць у Вільні пад кіраўніцтвам А. Уласава сельска-гаспадарчы месячнік «Лучынка» дзеля моладзі. У Пецярбурзе начынае выдавацца пэрыадычна паважны беларускі зборнік "Маладая Беларусь" пад кіраўніцтвам В. Іваноўскага і Эпіма-