Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ха-Шыпілы. Друкуюцца літэрацкія творы, падручнікі для школ, практычныя сельска-гаспадарчы і брашуры, на пасьледак гістарычныя. Засноўваюцца патайныя беларускія школы.

У 1909 годзе арганізуецца беларускі народны тэатр і хоры. У Вільні арганізацыяй тэатру і хору займаецца А. Бурбіс, а ў Пецярбурзе В. Іваноўскі. У 1911 годзе ў Вільні заснаваўся «Беларускі Музыкальна-Драматычны гурток», а затым з'арганізоўваецца Ігнатам Буйніцкім разьездны беларускі тэатр. Той самы Ігнат Буйніцкі памастацку паставіў беларускія танцы на сцэне, — беларускі народны балет. Зьяўляецца цэлая грамада беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, вышаўшых з народу, як І. Луцэвіч (Я. Купала), К. Міцкевіч «(Якуб Колас)», «(Тарас Гушча)», М. Багдановіч, А. Пашкевіч (Цетка). А. Прушынскі (Алесь Гарун) і шмат іншых. У Пецярбурзе, Новай Александрыі і інш. гарадох працуюць навукова-літарацкія і этнаграфічныя гурткі, маючыя на мэце пазнаньне Беларусі.

У 1909 годзе пад уплывам расейскай і польскай шавіністычна-нацыянальна-містычнай прэсы, на ўсялякі спосаб брахаўшай на беларускі нацыянальна-культурны рух, родзіцца клерыкальна-шавіністычны кірунак (польскі) і выразна правы русыфікацыйны, зусім блізкі да скарбовага, Усерасейскага Нацыянальнага Саюзу («О-во Крестьяин", так званае «Белорусское О-во», выдаваўшае парасейску за грошы царскага ўраду «Белорусскую жизнь»). На грунце клясавых інтарэсаў зьяўляецца думка аб агульным фронце польскай шляхты з расейскім «дворанствам» проціў «хлопаў» і «хамаў», маючых прэтэнзію адабраць ад паноў прывілеі.

Рэвалюцыя 1905 году і размах беларускага рэвалюцыйнага руху ясна паказалі Расейскай уладзе ўсю сілу кіраваўшых гэтым рухам ідэй - гэта яго надта напалохала. Небясьпечнае становішча на Беларусі адзначалася ў Пецярбурзе яшчэ й тым, што польскае грамадзянства не пакінула старых прэтэнзій на пяршынство пры вырашэньні беларускага пытаньня і было немагчыма нават думаць аб тым, што яно спачувае так званаму тагды "беларускаму сэпаратызму". Падобныя думкі ня вытрымлівалі найменшай крытыкі проста таму, што польская шляхта на Беларусі заўсёды вяла клясавую палітыку. Яна вельмі добра разумела, што будаўніцтва Беларусі так, як гэта меркавалі беларускія дзеячы, пагубіць, бязумоўна, польскіх паноў = аграрнікаў.

Паляком, аб якіх ідзе мова, хацелася б мець Беларусь пад загадам Польшчы, што значыць тое, з чым беларускі народ ня можа згадзіцца, разумеючы, што гэта загубіла б яго.

Міністэрства Сталыпіна і правыя Гасударственай Думы ўсіх чатырох сазываў паставілі так званы імі "Западный вопрос" на першым пляне іх палітыкі і з ведама ўлады душылі беларускі рух. Яны выдумалі, што беларускі рух зьвязан з жаданьнем Польшчы вярнуць сабе незалежнасьць.

Расейскі ўрад, як і калісь, ня мог знайсьці на Беларусі клясы, на якую ён мог бы абаперціся. Прыдумалі, як гэта рабілася ўжо пры Кацярыне II, разьвясьці на Беларусі расейскіх земляўласьнікаў, але спробы гэтыя не ўдаліся з прычы-