Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

ны арганізованага адпору польскіх паноў. Тагды дзеля змаганьня з беларушчынай і польшчынай на Беларусі ствараюць асаблівую «клясу» палітычнага чыноўніцтва пад дзікай назвай - "Западно-Руссов", беларусаў «по русски», ці як іх іранічна называлі - «тоже-белоруссов». Але і гэта не памагло. Як паўтараста гадоў таму назад пад польскай уладай, так і ў апошнія часы перад вайной і рэвалюцыяй беларускі народ мучыўся і задыхаўся пад ярмом расейскага самаўмадзтва ў лапах чужой яму ўлады, але ня згінуў. Перад самым адходам расейскіх войск з Вільні пад націскам немцаў, расейскае камандаваньне (гэнэрал Эбэрт) закрыў «Нашу Ніву». Вайна 1914 году, напоўніўшая Беларусь міліёнамі зусім чужых для яе людзей і выгнаушая міліёны беларусаў уцекачоў з краю, прыдае новы характар працы беларускіх дзеячоў.

Арганізуюцца камітэты ўцекачоў і вобчаствы дапамогі ахвярам вайны (Вільня, Менск, Пецярбург і інш.). Але царскі ўрад перашкаджае нават такой працы беларусаў, адмаўляючы ў дапамозе беларускім камітэтам і інш.

Беларусы - ўцекачы апынуліся праз гэта ў цяжэйшых умовах як усе іншыя з тэй прычыны што прыватных дапамог хапіць не магло.

З самых першых дзён рэвалюцыі 1917 году беларускі рэвалюцыйны рух разьвіваецца надзвычайна шырока і глыбока. Але дзеля таго, каб добра зразумець усё тое, што робіцца далей на Беларусі, трэба адзначыць асаблівасьць руху беларускіх працоўных мас — выключнае і пераважнае значэньне ў гэтым руху соцыялістычных напрамкаў і выразную слабасьць буржуазных. Тлумачыцца гэта гістарычнымі і соцыяльнымі ўмовамі, у якіх праходзіў і праходзіць беларускі рух. Беларуская нацыянальная арыстакрація спольшчылася, ці абрусела, а гарадзкая буржуазея не разьвілася; дэмакратычная інтэлігэнцыя, вышаўшая з беларускай сялянскай і рабочай масы і з дробна-рамясловай буржуазеі гарадоў і мястэчак, вырасла і нацыянальна самавызначылася толькі ў канцы XIX сталецьця. Такім чынам, беларускі рух мог абаперціся толькі на вышэйпаказанай народнай інтэлігенцыі і сялянстве, адвечным нявольніку паноў.

Соцыялізм для беларускай інтэлігенцыі быў найбольш натуральнай палітыка-эканамічнай ідэалёгіяй і толькі на грунце клічу да соцыяльнай і разам з тым і нацыянальнай свабоды беларускіх працоўных мас пашырыўся і зрабіўся сапраўдна народным беларускі нацыянальны рух. У самым пачатку рэвалюцыі 1917 году ў сакавіку ў Менску адбылася канфэрэнцыя бе ларускіх соцыялістаў, аднавіўшая старую «Б. С. Г.». Крыху пазьней была ў Пецярбурзе яшчэ канфэрэнцыя, выдзеліўшая часова кіруючы цэнтр партыі. У Менску выдаецца часопісь «Б. С. Г.». - «Грамада»; «Б. С. Г.» вядзе на Беларусі даволі шырока працу і мае свае арганізацыі і ў Расеі (Пецярбург, Масква, Пскоў і ў іншых гарадох). Хутка выявілася, што Менскі камітэт «Б. С. Г.» прытрымліваецца права соцыялістычнай палітыкі. Яшчэ на першым зьезьдзе ў Менску (у сакавіку 1907 году) беларускіх партый і арганізацый, арганізуецца нацыянальны камітэт, у які ўвайшоў, як старшыня, працаваўшы да рэвалюцыі ў Менскім беларускім