Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

камітэце дапамогі ўцекачом, вялікі земляўласьнік Раман Скірмунт. Нацыянальны камітэт пасылае ў Пецярбург да Новага Расейскага Ураду дэлегацыю (В. Іваноўскі, Канчар і інш.) дзеля таго, каб згодна з пастановамі зьезду дабіцца згоды на арганізацыю краёвай улады, беларускай школы з навучаньнем па беларуску і інш. Часовы Расейскі Урад не ахвотна прыняў дэлегацыю, няпрыхільна выслухаў даклад і гэтым усё і скончылася.

Прысутнасьць у Нацыянальным Камітэце аднаго буржуя земляўласьніка было скрытна і энергічна выкарыстана старымі ворагамі беларускага руху і тым нават, якія ў свой чарод у Расеі былі саглашацелямі і прыяцелямі буржуазеі. Гэтыя быўшыя казённыя ворагі беларускага руху з першых дзён лютавай рэвалюцыі раптам палявелі і запоўнілі быўшыя на Беларусі расейскія арганізацыі і партыі. Яны хаўрусна з наехаўшымі ў Беларусь арміямі чужых людзей, незнаёмымі з мяйсцовымі ўмовамі жыцьця, стараюцца пашырыць у народзе перакананьне, што беларускае пытаньне гэта польская панская інтрыга, пакірованая проці сялянства і маючая на мэце аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Такі воражы стасунак быў да ўсіх, хто пасьмеў-бы загаварыць пабеларуску, а не парасейску, хоць бы гэта быў сапраўдны вораг хаўрусаў з буржуазеяй і на Беларусі і ў Расеі.

Адначасна беларускія соцыялісты стараюцца скінуць «Беларускі Нацыянальны Камітэт» і захапіць у свае рукі ініцыятыву і кіраўніцтва рэвалюцыйным рухам беларусаў. У ліпені на зьезьдзе ў Менску прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў, скліканым "Беларускім Нацыянальным Камітэтам" па загаду членаў «Беларускай Соцыялістычнай Грамады», утвараецца Цэнтральная Рада беларускіх арганізацыяў і партыаў. Зьезд пастанавіў, што у склад Цэнтральнай Рады могуць увайсьці толькі тыя арганізацыі, якія дамагаюцца перадачы ўсей зямлі сялянству, беларускай нацыянальнай школы, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі і інш.

Зьвяртаючыся да працы «Б.С.Г.», трэба адзначыць, што яе Маскоўскі Камітэт злучае найбольш рэвалюцыйнага напрамку людзей і пашырае сваю працу і на Беларусь; Пецярбурскі камітэт, апіраючыся на шырокія пралетарскія масы работнікаў, салдат, матросаў, знаходзіцца на самым левым скрыдле партыі, а Менскі камітэт, як вышэй ужо гаварылася, быў на правым скрыдле. Трэба тутака адзначыць, што «Б. С. Г.» ад пачатку рэвалюцыі 1917 году прабавала зьяднаць два кірункі — марксісцкі і народнічаскі; яна тагды была асаблівай «Адзіннай Соцыялістычнай Партыяй Беларусі», калі ня лічыць зусім нязначнай «Беларускай партыі Народных Соцыялістаў».

ІІІ зьезд «Б. С. Г.» ў Менску 14-25 кастрычніка 1917 году, хоць і пробаваў перагледзіць старую праграму і тактыку, аднак, ён выявіў выразна распад партыі. Крыху пазьней у заблутаных умовах рэвалюцыйнага жыцьця на Беларусі партыя распалася, і Цэнтральны Камітэт разваліўся так сама. На абломках «Б. С. Г.» вырас новы камуністычны і сацыялістычны беларускі рух.

Восеньню 1917 году ў Пецярбурзе арганізацыі левай «Б.С.Г.», беларускія арганізацыі работнікаў,