Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

беларускія ваенныя арганізацыі матросаў і салдат Пецярбургу, Кранштату, Гэльсінгфорсу засноўваюць «Беларускую Соцыял-дэмакратычную Работніцкую партыю» (бальшэвікоў), якая істнуе, як асобная партыя, і мае сваё прадстаўніцтва ў Камітэце Р. С. Д. Р. П. (бальшавікоў). Яна мела сваё прадстаўніцтва ў Пецярбурскай Радзе Рабочых, Сялянскіх і Салдацкіх Дэпутатаў.

У Камітэт партыі ўваходзілі А. Чарвякоў, Усьціловіч, Сосна, Гурыновіч, Лаўрэцкі, Памецка і Лагун (за выняткам А. Чарвякова — усе рабочыя). Партыя вяла шырока агітацыйна-прапагандную працу, арганізавала партыйную школу, хаўрус моладзі і культурна-асьветны гурток.

Б. С.-Д. Р. П. (бальш.) прымала ўдзел у арганізацыі беларусаў вайсковых Пецярбурскага гарнізону: прадстаўнікі яе ўваходзілі ў арганізацыйнае бюро, маючае склікаць вайсковую канфэрэнцыю; ад яе імя пададзена была заява ў Народны Камісарыят па Вайсковых Справах аб дазваленьні выдзяліць у вайсковых часьцёх беларусаў у асобныя часьні. Партыя ў Кранштаце арганізоўвала матросаў беларусаў і рэвалюцыйным парадкам ліквідавала стары камітэт уцекачоў і выбрала новы камітэт - Усьціловіча, Лагуна, Чарвякова, Сосну; ад "Б. С. Г." увайшоў у гэты камітэт — Жылуновіч. Яна паставіла пытаньне ў «Цэнтральнай Радзе Арганізацый Уцекачоў», каб беларусамі ўцекачамі быў заснованы Цэнтральны Камітэт арганізованы «Б. С.-Д. Р. П., (бальш.) і левай «Б. С. Г.», але з гэтага нічога ня выйшла з прычыны арганізацыі Беларускага нацыянальнага камісарыяту.

Камісар i яго намесьнік належалі да Б.С.-Д.Р.П. (бальш.). Партыя прымала удзел у абароне Пецярбургу ад немцаў, дзеля якой мэты: 1) Яна арганізавала вайсковую дружыну, 2) адчыніла кулямётныя курсы, 3) прымусіла ўсіх тых, што не ўвайшлі у дружыну, пайсьці ў агульна-работніцкія дружыны. Калі для Пецярбургу была вялікая небясьпека, яна дала 15 пэўных сваіх людзей у дружыну асаблівага назначэньня, арганізованую пры Пецярбурскім камітэце Р.С.Д.Р.П. (бальш.). Калі Беларускі Камісарыят пераехаў у Маскву, усе застаўшыяся ў Пецярбурзе члены Б.С.Д Р.П. увайшлі у мясцовую арганізацыю Р.К.П. на правох сэкцыі.

У сакавіку 1917 году адбылося шмат беларускіх вайсковых зьездаў — Заходняга, Паўночнага, ПаўдзённаЗаходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыцкага флёту. Зьезды гэтыя адбыліся пад загадам Б.С.Г. і дамагаліся аўтаноміі Беларусі, непадзельнасьці беларускай зямлі у яе этнаграфічных граніцах, арганізацыі народнага беларускага войска дзеля абароны заваяваньняў рэвалюцыі ў Беларусі ад польскіх і нямецкіх імпэрыялістаў, безадкладнай перадачы ўсей зямлі сялянству і інш.

У рэзультаце вайсковых зьездаў арганізуецца ў Менску Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада. Гэтая Рада разам з Цэнтральнай Радай Беларускіх арганізацый і партый на зьездзе ў кастрычніку 1917 году арганізуе Вялікую Беларускую Раду, якая пасылае сваіх прадстаўнікоў у Пецярбург і Кіеў.