Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

У 1917 году ў Пецярбурзе з мэтаю зьяднаць беларускае сялянства на ідэі аўтаномна-свабоднай Беларусі ў складзе Расейскай Фэдэрацыйнай Рэспублікі, ствараецца пры Ўсерасейскай Радзе Сялянскіх Дэпутатаў «Беларускі Абласны Камітэт», які склаўся пераважна з права-соціялістычнага кірунку людзей, галоўным чынам, з радзіўшыхся на Беларусі людзей, працаваўшых у арганізацыях правых расейскіх эс-эраў, і нават такіх, якія раней падтрымлівалі палітыку царскага ўраду, але пасьля рэвалюцыі раптам палявелі і, накінуўшы на сябе вельмі радыкальныя вопраткі, узяліся за руйнаваньне беларускага сапраўды народнага руху з нутра яго. У Маскве у травені 1917 году родзіцца беларуская арганізацыя ўцекачоў «Беларуская Народная Грамада». На скліканым ёю зьезьдзе ўцекачоў у Маскве выўляюцца палітычныя дамаганьні ўцекачоў - нацыянальна-краёвая аўтаномія Беларусі, зямля сялянству бяз выкупу і т. п.

У момант кастрычніка — лістападовай рэвалюцыі 1917 году, умацаваўшай дыктатуру пралетарыяту, у беларускім руху выразна азначыліся тры цэнтры, калі ня лічыць занятай тагды немцамі часткі Беларусі з Вільняй і Горадняй — Менск, Пецярбург і Масква. Беларускія працаўнікі ўважалі шкодным гэтакае становішча, асабліва у часе пагрозы з боку немцаў захапіць Беларусь. Кастрычнікавая рэвалюцыя ў Расеі, прагаласіўшая свабоднае самавызначэньне народаў Расеі нават аж да аддзяленьня, і дэклярацыя правоў народаў, абвешчаная Радай Народных Камісараў Р.С.Ф.С.Р. ад 2 лістапада 1917 году, - ставяць прад беларускімі арганізацыямі і партыямі пытаньне аб самавызначэньні Беларусі. Яшчэ ў лістападзе пачалася падгатоўка да Ўсебеларускага зьезду, які і адбыўся Ў сьнежні ў Менску ў згодзе з Цэнтральным Радавым (Савецкім) Урадам у Пецярбурзе. Пры арганізацыі зьезду выявілася разнагалосьсе паміж, галоўным чынам, Менскім Цэнтрам беларускага руху, Беларускай Народнай Грамадай у Расеі і «Беларускім Абласным Камітэтам у Пецярбурзе».

«Б. А. К.», аб якіх мы гаварылі ўжо вышэй, быў за беларускую вобласьць Расейскай Рэспублікі, а не за Беларускую Рэспубліку ў складзе Расейскай Фэдэрацыі, няпрыхільна адносіўся да нацыяналізацыі школы на Беларусі і г. д. Выдатнымі асобнікамі расейскага права-эс-эраўскага кірунку ў «Б. А. К.» былі Вазілла, Гальман і разам з імі аграном Канчар, з быўшых пры царызьмі людзей "казінага" напрамку - Караткевіч, а пераважвала лічэбна шэрая маса сялян, дэпутатаў на Усерасейскі Сялянскі зьезд, якімі камандавалі вышэй паказаныя. "Беларуская Народная Грамада" заснована ў травені 1917 году ў Маскве.

"Б. А. К." быў за тое, каб зьезд склікаць ня 5-га, а 15-га сьнежня і ня ў Менску, а ў Рагачове, дзе ня было ані беларускіх арганізацыі, ані Рады Народных Камісараў Заходняй Вобласьці. у канцы канцоў зьезд адбыўся ў Менску згодна з Цэнтральным Радавым Урадам і пры матар'яльнай дапамозе ад яго (Былі асыгнованы грошы i «Б. А. К.» — 50 тысячаў рублёў і «Бел. Сац.-Дэм. Раб. Партыі). Усамым пачатку сьнежня 1917 году былі размовы ў Наркамнацы з тав. Сталіным, якія скончыліся па-