Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

арганізацыях П. П. С. на Беларусі, засновываюць «Беларускую Рэвалюцыйную Партыю». Радзілася яна ў Менску, дзе працавалі студэнты Пецярбурскага ўнівэрсытэту: Антон Луцкевіч (Антон Новіна), Іван Луцкевіч, селянін Казюк Кастравіцкі («Каганец»), селянін Віктар Зялязей і другія; адначасна утвараюць арганізацыі гэтай партыі ў Вільні — студэнт-тэхнолог Пранцыск Умястоўскі (Дзядзька Пранук), гімназіст Аляксандра Бурбіс («Піліп») і др., а так сама ў Пецярбурзе — студэнт-тэхнолёг Вацлаў Іваноўскі («Вацюк Тройца») курсістка Алёіза Пашкевіч («Цётка»). З пачатку гэта партыя апрацаванай праграмы ня мела, яна распаўсюджывала надрукаваныя заграніцай творы Ф. Багушэвіча, выразна адзначаючыя соцыяльную несправядлівасьць і клічучыя беларускія народныя масы да практычна - рэвалюцыйнай працы. Яна друкуе ў Лёндоне кніжку яго твораў на папіроснай паперы пад назовай «Песьні» з надпісам на вокладцы: «с разрешенія Синодальной типографии». Першая проклямацыя гэтай партыі была надрукована на гэктографе ў 1902 годзе і назначалася для пашыраньня сярод беларусаў-каталікоў Віленшчыны; напісама яна была па польску Лявонам Малецкім у Вільні й пачыналася словамі: «відзелісьце запэвна бедной хлопской вынэндзнялой шкапэн»... Яна была надрукавана і у лютавым нумары загранічнага «Пшэдсьвіту». У тым жа 1902 годзе партыя замяніла сваю назову на «Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду». З найбольш энэргічных працоўнікаў «Б. Р. Г.» можна залічыць апрача вышэй названых: Фэлікса Стэцкевіча («Аганёк») студэнта Пецярбурскага унівэрсытэту (родам з Шчучына, Віленскай губ., Лідзкага павету), студэнта Матусевіча, студэнта Рымскаго палітэхнікуму А.Уласова. У 1903 годзе адбыўся першы з'езд партіі, які прыняў агулам праграмy «П. П. С.»; ён пастанавіў дабівацца краёвай аўтаноміі Беларусі з Соймом у Вільні і культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меньшасьцяў на Беларусі і наказаў разпрацаваць зямельную (ar рарную) праграму на аснове канфіскацыі бяз выкупу маёнткаў паноў, казенных і інш. На гэтым з'ездзе Б. Р. Г. пастанаўляе называцца Беларускай Соцыялістычнай Грамадой".

У 1904 годзе на Беларусі залажылася яшчэ адна партыя «Соцыялістычная Партія Белай Русі», працаваўшая галоўным чынам у Гродзеншчыне. Заснавалі яе гродзенчукі студэнт Варшаўскага Вэтэрынарнага Інстытуту Трускоўскі і яго брат, М. Фальскі і студэнт аграном Адам Жаба з Меншчыны. Маючы на мэце зьяднаньне гэтых партый, «Б. С. Г.» восеньню 1904 году пасылае С. Лянкоўскага ў Варшаву, дзе паміж іншымы была арганізація "С. П. Б. Р.", згаварыцца з ёю; посьле гэтага парагаворы вядуцца ў Вільні і Менску, але гутаркі гэтыя скончыліся нічым. «Соц. П. Белай Русі» працавала незалежна галоўным чынам у Гродзеншчыне; яна надрукавала колькі проклямацыяў па беларуску ("Царская Гаспадарка" і др.), гэты проклямацыі распаўсюжывала і «Б. С. Г.». У 1906 годзе партыя перастала істнаваць. На сколькі нам ведама, "Соц. П. Б.Р." выразнай праграма не выпрацавала. «Б. С. Г.» ўлетку 1905 году закладае ў Менску "I краёвы камітэт", а у Вільні "II краёвы камітэт". У 1905 годзе «Б. С. Г.» выдае цэлы рад проклямацыяў па беларуску, а першая проклямацыя ў гэтым годзе адбіта на міміографе ў Пецярбурзе пад пазовай «Царэво жніво», а за тым у Менску на гэктографе "да гэтых мужыкоў, што возюць дровы на Тальку і Марьіну Горку"; посьле выйшла шмат проклямацыяў і лістовак, друкаваных па беларуску ў Віленскай друкарні «П. П. С.» і ўласнай партыйнай друкарні ў Менску, заснаванай у канцы 1905 году (ёю загадываў Ф. Стэцкевіч («Аганёк»), якога «Б. С. Г.» пасылала да гэтага ў Галіччыну навучыцца друкарству). Посьле заснаваньня ўласнай