Старонка:Беларускі аддзел Весніка НКА ССРБ (1921).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

друкарні выдавецкая праца «Б.С.Г.» вельмі пашырылася. Апрача ўласных выданьняў „Б. С. Г.“ шырыла выданьні яшчэ раней па беларуску ў Лёндоне „П. П. С.“ кніжкі: «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу», «Як зрабіць, каб людзям было добра жыць да сьвеце», «Куды мужыцкіе грошы ідуць». Зьвяртаюць на сябе увагу вершы-адозвы „Цёткі“ (А. Пашкевіч), «Мора» (Народная рэвалюцыя), «Хрэст на свабоду», «Пад штандаром" і другія, якія дзясяткамі тысячаў распаўсюжываліся асабліва сярод віленскіх работнікаў. Шмат з гэтых вершаў перадруковывалася іншымі соцыялістычнымі партыямі (напр. Літоўскай Соц. Дэм. Раб. П.). У 1905 беларускі нацыянальна-рэвалюцыйны рух прымае характар масавага руху працоўнай беднаты краю. У канцы 1905 году і ў 1906 саду «Б. С. Г.» шырока вядзе арганізацыйную работу й сярод сялянства (галоўным чынам сярод сельска-гаспадарчых работнікаў) і сярод работнікаў гор. Вільні, Нова-Вілейску, Менску. Трэба адзначыць, што агулам рэвалюцыйная праца сярод сялянства Беларусі вялася шырока галоўным чынам беларускімі рэвалюцыянерамі, якія ўносілі ў яе магчымы ў тыя часы максімум арганізацыі. Шмат куды (асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губ.) соцыялістычныя ідэі траплялі ў першы раз на вёску толькі, дзякуючы працы беларускіх рэвалюцыянэраў. Яны шмат дзе ўзялі ў свае рукі кіраўніцтва сельска-гаспадарчымі масамі. У сакавіку 1905 году адбыўся 1-шы сялянскі з'езд, які вынес пастановы, каб адабраць зямлю ад паноў і др., прыдаючы гэтаму агітацыйнае значэньне; каб дабівацца краёвай аўтаноміі Беларусі з соймам у Вільні і т. п. пастановы.

Паволі "Б. С. Г." зьмяняецца з інтэлігенцкай па свайму складу, партыі ў селянскую, да яе прылучаюцца гарадзкія работнікі. Характэрнай асаблівасьцю «Б. С. Г.» было тое, што яна першая на Беларусі зьвярнула ўвагу на арганізацыйную працу на вёсцы і за распрацаваньне аграрнай праграмы, адпавядаючай мяйсцовым варункам сельска-гаспадарчага жыцьця. Яна утварыла і "Беларускі Сялянскі саюз". З прычыны таго, што фабрычная прамысловасьць мала разьвіта на Беларусі і ў зьвязку з тым, што ў краі вельмі мала прамысловага пралетарыату, "Б. С. Г.", працу сярод работнікоў у горадзе вяла, маючы толькі на маце утварыць моцную супраўдна пралетарскую грамаду працаўнікоў на вёсцы. Усю сваю энэргію партыя скіроўвала на выхаваньне і арганізацыю значнага лічэбна на Беларусі сельскага пралетарыяту малазямельна селянства. У студні 1906 году ў Менску адбыўся 2-гі з'езд «Б. С. Г.», які займаўся галоўным чынам зямельнай праграмай і вынес вось якія пастановы: (1) утварыць краёвы (беларускі) зямельны фонд з зямлі адабранай ад паноў, казны і др. 2) зямля у першы чарод даецца бязьзямельным і мала зямельным сялянам у карыстаньне да сьмерці. Больш за усіх права на зямлю пакінутую земляробам з прычыны сьмерці, неработаздольнасьці і др. маюць найбліжэйшыя яго супрацоўнікі. На разгаспадараваньне патрабуючыя атрымліваюць матэр'яльную помац 3) Зямельная рэнта аб'яўляецца ўласнасьцю краю ці, што лепш, ўласнасьцю працоўнай беднаты Беларусі. 4) Форму і парадак адабраньня (бяз выкупу) зямлі ад паноў павінна пастанавіць дзяржаўная краёвая арганізація. 5) Тое, сколькі патрабуецца зямлі дзеля забяспечання працоўнай беднаты, пастанаўляе мяйсцовая дзяржаўная арганізацыя. 6) Лясы, выганы і вадзяная сіла з'яўляюцца агульна краёвай уласнасьцю і знаходзяцца пад дзяржаўным краёвым загадам. Пастаноўленая зьездам работніцкая і агульнапалітычная праграма выразна соцыял-дэмакратычная. У пытаньні а дзяржаўным устройстве з'езд пастанавіў змагацца за Фэдэрацыйную Дэмакратычную Рэспубліку; за краëвую аўтаномію Беларусі з соймам у Вільні.