Старонка:Беларускі нацыянал-фашызм (1930).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

АБ ВЫТОКАХ БЕЛАРУСКАГА НАЦ.-ДЭМОКРАТЫЗМУ І НАЦ.-ФАШЫЗМУ[1]

1. Да барацьбы супроць беларускага нац.-дэмократызму як галоўнай небясьпекі ва ўмовах БССР

У апошнія часы беларускі нац.-дэмократызм настолькі разросься, што сваімі ценямі закрывае шовінізм іншых нацыянальнасьцяй — ён стаў аднэй з галоўнейшых праяў у правай небясьпецы ва ўмовах БССР.

Чаму беларускі, а ня іншай нацыянальнасьці нацыянал-дэмократызм зьяўляецца небясьпекай найбольш актуальнай і пагрознай у даны пэрыод? Таму, што: 1) у сучасны момант капіталістычныя элемэнты аказваюць самае рэзкае супраціўленьне пераможнаму наступу соцыялістычнага будаўніцтва, імпэтнаму размаху колектывізацыі, аказваюць менавіта на вёсцы. Тут найбольш глыбокія карэньні капіталізму, тут найвастрэй і клясавая барацьба. 2) Нацыянал-дэмократызм, зьяўляючыся агентурай польскага фашызму, коордынуе сваю контр-рэволюцыйную работу з работай агентаў фашызму ў Зах. Беларусі — беларускімі нацыянал-фашыстамі. Гэтай коордынацыяй беларускі нац.-дэмократызм, як выяўленьне ідэолёгіі ў першую

  1. Артыкул друкаваўся ў „Бальш, Бел.” 1929 г, № 10.