Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

16. Верны прыяцель.

У ваднаго селяніна быў вялікі сабака, Стаў ён стары і ўжо ня мог вартаваць гаспадарскае дабро. Не хацелася селяніну дарма карміць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку і камень ды пацягнуў сабаку да ракі.

Глядзіць на яго сабака разумнымі вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.

Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад’ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабацы да шыі. Пасьля ўстаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду.

Сабака панырнуў, але пры гэтым човен крэпка скалануўся, а селянін не ўдзяржаўся і сам зваліўся ў ваду.

Захліснула яго хваля, зусім ужо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, і ён кінуўся ратаваць гаспадара. Схапіў зубамі за кашулю, выплыў з ім да берагу і ледзь жывы расьцягнуўся на беразе.

Заплакаў селянін, абняў сабаку, стала яму стыдна. Да самае сьмерці карміў і даглядаў ён вернага свайго прыяцеля.

17. Лес.

У лесе было ціха. Высокія панурыя елкі. маркотна шумелі так ціха, што чуць-чуць можна было расслухаць іх смутны шэпат.

У некалькіх кроках стаяла асіна, шырока раскінуўшы сваю круглую верхавіну над невялікімі елкамі й хвоямі і, стыкаючы лісьцё з лісьцём бярозы, штосьці шаптала, ды так жаласна, што дрыгаценьне лістоў, з каторага складаўся гэты смутны шэпат, залятала ў самае сэрца адзінокага дзіцяці і там знаходзіла водгалас. Аб чым-жа шапацела лісьцё? Што казала яно? Яго памалу калыхаў летні ветрык, і яно шумела. Толькі малы хопчык укладваў у гэты яго шэпат асобны змысл і чуў у ім байку аб сваім жыцьці.

Ці-ж ня праўда? Гэта аб ім шапацелі лісточкі, аб яго маленькім нярадасным жыцьці. Прабег сьмялей ветрык над галавой лесу, закалыхаў яловыя лапы і