Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

дужэй затрос асінавыя лісты. Яны боязна задрыжалі ды мацней запяялі сваю жальбу-думку.

18. Восень.

Восень халодная, чорная, хмурая
Сунецца ціха, нячутна што дзень;
Хварбы наўкола паклала панурыя,
Сонца хавае за чорную цень.
Збожжа пажатае з ніваў пазвожана;
Голыя гоні самотна ляжаць;
Неба дажджліваю хмарай абложана;
Траўкай ня грае сваёй сенажаць.
Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі;
Кусьце бяз лісту, бяз красак стаяць;
З гэтымі восені днямі бяскраснымі
Цяжкія думкі на сэрца ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі
Лістам пажоўклым тужліва шумяць:
„Хутка надыдуць завеі з марозамі,
Ветры з сьнягамі ізноў наляцяць“.
Толькі высокія хвоі іглістыя
Вечна-зялёны свой кажуць убор;
Днямі зімовымі цёмна-імглістыя
Будуць чарнець навакол наўзгор.
Зіму пачуўшы, мядзьведзь непакоіцца,
Ходзіць па лесе, шукае бярлог;
Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,
Горш на скацінку, на людзі налёг.
Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца:
Хутка на поўдзень саўсім паляцяць;
Хэўра за хэўрай на рэчцы зьмяняецца;
Зранку крычаць, на вадзе лапацяць.

А. Гарун.

19. Мурашкі.

Абсохла зямля. Дзе-ні-дзе стала паказвацца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весела гойдае сіняю галавою першая веснавая кветка — сон. У яго касматай галоўцы ўжо поўзае пчолка ды цалуе яго сінія лісточкі.