Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну й холаду, усё хоча глянуць на высокае сонца, што так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мокрую зямлю. Сагрэла сонейка й мурашнік, каторы паўгода быў засыпаны сьнегам. Пачула цяпло й працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму; за ёю выпаўзла другая, трэцяя. Вот ужо іх цэлая тысяча поўзае ды грэецца на сонцы. Пагрэліся ды зараз за работу — давай папраўляць сваю хату, папсованую сьнегам. А яшчэ дзянькі праз два-тры папаўзуць яны ў лес зьбіраць кусочкі хвоек, смолку, што скінула старая хвоя. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго ды павалакуць яго да свае хаткі. Працавітае стварэньне мурашка! Многа чаго ёсьць павучыцца ў яе гультаю.
20. Жніво.
Рэдкае збожжа — травы палавіна. Вышлі на поле вось жнеі з сярпамі Цяжка ўздыхнуўшы, збаны пастаўлялі, Горача ў полі. Эх, жар дакучае! Збэрсана жыта, чапляецца колас. |