Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Ціха на полі ў палудзень гарачы.
Хоць-бы дзе кусьціка рэдкая цень!
Толькі ў калысцы плач чуеш дзіцячы,
Нудна над вухам зьвініць авадзень.

Я. Колас.

|}

21. Восень.

Луг даўно скошаны. Дзе ўлетку калыхалася зялёная трава і блішчалі кветкі, там цяпер пуста, адны толькі дзябёлыя стагі стаяць па грудочках, як вежы. Маладзенькая травіца-атава блішчыць на сонцы. Ёй ужо ня вырасьці да старое. Буслы даўно пазьляталі з гнёзд ды ходзяць чародамі па лузе або кружацца высока-высока ў небе, усё роўна як радзяцца перад далёкай дарогай.

Жыта на полі зжата й зьвезена; авёс і ячмень — сабраны, толькі дзе-ні-дзе жаўцее палоска позьняга аўсу ці ячменю, ды пачарнелыя лапінкі грэчкі чакаюць сярпа. Картаплянік на картоплі павяў і апусьціў сухое лісьце, адны цыбуры тырчаць, як палкі. Глуха й нудна стала на полі. Ужо ня чуваць спакойнай гаворкі ціхага ветру з палоскамі збожжа, толькі йржышча гаворыць, што тут красаваліся пасевы. Ужо не трапечуцца ў небе жаваранкі з мілымі песьнямі. Прашла вясёлая пара лета! Усё адцьвіло, адкрасавала.

Ціха й глуха стала ў лесе. Птушкі перасталі сьпяваць. Лісьце на дрэвах пасохла ды патроху асыпаецца на дол.

Сонца ня грэе так цёпла, як бывала ўлетку. Яно ўсё ніжэй і ніжэй ходзіць па небе. Неба часьцей і часьцей засьцілаецца хмарамі. Туманы закрываюць ад вачэй белы сьвет. Дробны дожджык імжыць, як праз сіта. Нудна й няпрытульна выглядае ўсё ў восень!

22. Мяцеліца.

Сівыя хмары неспакойна забегалі па небе, як вагар па вадзе. Узьняўся вецер. Густа й працяжна зашумеў стары лес. А хмары бягуць, сьцелюцца ніжэй,