Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

тра- пад кусьцікам, каласок у полі ані скалыхнуцца. Здаецца, увесь сьвет перастаў нават сапці. Птушкі змоўклі, конікі перасталі цьвіркаць у траве. Усё як-бы чакае чагосьці страшнага. На сэрцы і боязна, і неяк весела разам. А хмара ўсё чарнее. Кругом пацямнела, як-бы падыходзіў вечар. Гром гудзе ды гудзе бесьперастанку. Павеяў вецер ды пагнаў перад сабою пыл і сухое лісьце. Над галавою бліснула маланка, а за ёю раптам трэснуў гром, аж усё затраслося й закалацілася. Кінуліся першыя буйныя каплі, і дождж з ветрам паліўся, як з вядра.

25. Вожык.

Ці трымалі вы калі-небудзь вожыка? Калі не, то папрабуйце. Гэта вельмі цікавае стварэньне. А калі ёсьць у хаце мышы, дык будзе вялікая карысьць, бо вожык умее лавіць мышы лепш за ката.

Дзікі вожык спачатку баіцца чалавека, але потым прывыкае ды пачынае жыць у хаце, як кот ці сабака. Улетку вожык есьць жукоў, конікаў, чарвякоў; узімку ловіць мышы, любіць булку з малаком, есьць і садовіну, а калі няхват гэтага корму, то будзе есьці ўсялякае мяса.

Усю зіму вожык, калі жыве на волі, сьпіць, закапаўшыся дзе-небудзь у мох. Сон гэты, як відаць, патрэбен вожыку, бо калі ня даць яму заснуць, то ўлетку ён хварэе, а часта й здыхае. Дзеля гэтага яму трэба даць заснуць хоць на адзін месяц.

У няволі вожык можа пражыць некалькі год, калі яго добра даглядаць. Нядобра толькі трымаць вожыка ў хаце дзеля таго, што ён цэлую ноч шныпарыць па хаце ды не дае спакойна спаць. Але часамі ўдаецца адвучыць яго ад гэтага, толькі нельга стрымаць вожыка ў месячную ноч: тады ён робіцца вельмі рухлівым, трывожыцца ды бегае па хаце.

26. Маладыя ліскі.

Выкапаў чалавек з нары двух маленькіх ліскоў ды прынёс дадому. Яшчэ здалёк сустрэлі бацьку дзеці