Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

ды глядзелі, што гэта ён нясе ў мяшку пад пахаю. Выпусьцілі перш аднаго. Сьмешны быў маленькі зьвярок: мызка вострая, сам маленькі, рыжанькі, хвосьцік калматы. Глянуў ён на дзяцей ды, мусіць, засаромеўся, бо апусьціў вочы ўніз. Выпусьцілі й другога ліска. Глянулі яны адзін на аднаго ды стрымгалоў кінуліся ў цёмны куток.

Як ні стараліся дзеці выпараць іх адтуль, нічога не памагала, толькі праз некалькі дзён пачалі яны вылазіць з-пад полу. Есьці ўзяліся адразу. Вельмі любілі яны маладых варанят або якое-небудзь мяса. У дзень, калі ў хаце было ціха, ліскі вылазілі з-пад полу ды пачыналі дурэць. Яны лавілі мух, прыціскаючы іх лапкаю. Пабегаўшы па хаце, ліскі пачыналі дурэць самі з сабою: бегалі, куляліся, дужаліся. Калі хто- небудзь бывала засьмяецца, то яны кулём кідаліся ў свой куток. Уначы яны так моцна дурэлі, што не давалі спаць.

Гаспадар вынес іх на гору. Там, думаў ён, замінаць нікому ня будуць, і ім самім ляпей будзе.

Гэтага й трэ’ было ліском. Хоць малыя, але хітрыя. Увесь час, як былі ў хаце, шукалі яны здарэньня, каб уцячы, але ня было як. А на гары знашлі яны пад стрэхай дзірку ды паскідаліся абое на землю. Азірнуўшыся навокала, яны адразу памчаліся ў лес, што відаць быў недалёка.

27. Рысь.

Часта ў нас на сярдзітых нягодных людзей кажуць „рысь“. Чаму гэта так?

Даўней у нашых лясох вадзіўся такі зьвер, якога звалі рысь. Гэты назоў стаў мянюшкаю на сярдзітых нягодных людзей. І праўда, трудна знайсьці такога сярдзітага нягоднага зьвера, як рысь. Адзін погляд яго паказвае, што гэта люты зьвер. Вочы яго вялікія, лупатыя, з касматымі бровамі, мыза страшная, скалазубая. На лапах — доўгія вострыя кіпці, на вушох — касмыкі шэрсьці; сам рыжы, увелькі з сабаку. Жыве ён у глухіх лясох і лазіць па дрэвах, як кот. Рысь