Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

дажджу ня рад? Кінь толькі вокам да гэтага люду — сьцісьнецца сэрца ад болю! Страхі найчасьцей здараюцца ўночы. Уночы чалавек кепска бачыць і часта самую пустую рэч прымае за страх. Неразумныя людзі страшаць маленькіх дзяцей цемнатою. Вось калі я дажылася няшчаснай гадзіны! Хто там стогне на ўзьмежку на капцы ў полі? Які гэта хлопец з старцам ідзе? То лернік ідзе і леру нясе, а хлопец яго за руку вядзе. Чаму адны птушкі пакідаюць нас на зіму, а чаму другія застаюцца? Кажуць — холаду баяцца, але-ж вароны й вераб’і ўсё роўна птушкі, а вось зімуюць у нас. Ня холад, а голад гоніць птушак у вырай. Такая прынука, як праца й навука, ці-ж можа нам сіл не дадаць?! Які слаўны, прыгожы дзянёк! І ўсё апачыне, спазнае час свой… А людзям ці будзе спакой?! Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Ня шукай сабе, мой братку, з ветрам бацькаўшчыну-матку ні на сушы, ні на моры, ні у шчасьці, ні у горы, — ня шукай яе там, братку! Заўтра пачынаецца вучэньне. Пара нашаму Міхасю садзіцца за лемантар. Годзі табе, браце, бібікі біць — пара й за навуку. Цэлы рой думак разам пранёсься ў галаве. Глядзі-ж, сынок, ня траць дарма часу, вучыся, каб я з маткаю цешыліся з цябе! Льлецца Нёман паміж гораў сьветлы, чысты, як раса. Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны. Цёмны лес сьцяной зялёнай цесна бераг абступаў. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот.

Правіла 2 (паўторнае). Сказы бываюць апавядальныя, клічныя й пытальныя.

Калі ў сказе выражаецца пытаньне, то такі сказ называецца пытальным, і ў канцы яго ставіцца ў пытальнік. (Што-ж табе пісаць, старэнькі? Які гэта хлопец з старцам ідзе?).

Калі ў сказе выказваецца кліч, загад, просьба ці перасьцярога або выражаецца гора, радасьць, зьдзіўленьне, пажаданьне ці што падобнае, то такі сказ называецца клічным, і ў канцы яго ставіцца клічнік. (Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гайда сьцежкі пракладаць! Няхай плачам у сіняй далі песьня разальлецца!)