Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

Калі-ж сказ не выражае ні клічу, ні пытаньня, а толькі апавядае, то такі сказ называецца апавядальным, і ў канцы яго ставіцца кропка, або пункт. (Ціха на землю спушчаецца ноч. Моцна хлопец занудзіўся).

ЗАДАЧКА 1-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа крыжыкаў, кропку, клічнік або пытальнік.

Дзень добры вам+ Ці рады вы нам+ Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса, у палясоўшчыках што быў+ На Пуцявішчы, ля Панаса, ён там ля лазьні блізка жыў+ Стогне звон жалобны, як жывы, галосіць+ Аб чыёй ён сьмерці вестачку разносіць+ Што вы тут робіце+ А мы тут гальлё зьбіраем+ Хто з вас скарэй адгадае загадку+ Цяжкая, жнейка, праца твая+ Хоць-бы хмурынка дзе ў небе+ Хоць-бы рэдзенькі цянёк+ Многа тут гразі ў нягоду, многа пылу ў летні жар+ Ці дзяржалі вы калі-небудзь вожыка ў хаце+ Калі не, то папрабуйце+ Гэта вельмі цікавая жывёліна+ Эх, жар дакучае+ Праца марудна бясконца цяжка+ Гэта ты — балот краіна+ Гэта ты — Палескі край+ Вот дзе ад гора мужык сапачыне+ Вось дзе ён думкі і сьлёзы схаваў+ Як ты бедна, як ты цёмна, родная краіна+ Хто ты гэткі+ Свой, тутэйшы+ Ці даў-я табе, бабка, шэлега+ Ці ўсё тое спажыць, што ў чужой клеці ляжыць+ Дабрыдзень вам, ягамосьці+ Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіні+ Ох, як міла, весяленька ў родненькім куточку+ Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, шнуроў+ Што шуміш так неспакойна, маладзенькі колас+ Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш у роўным доле+ Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае+ Ня шумі-ж ты гэтак сумна, маладзенькі колас+ Зірні, колькі ў полі жыцьця+ Акінь вокам ты хату маю+ Вучэцеся, браты мае, думайце, чытайце+ Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна над нашай ніваю+ Вось калі я дажылася няшчаснай гадзіны+ Напішы мне, калі ласка, пісямко да хаты+ Ты скажы, груган нязнаны, скуль ты прыбываеш+