Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

4) У падвойных фаміліях: Дунін-Марцінкевіч, Лапко-Лабаноўскі, Цьвірка-Гадыцкі, Сьвятаполк-Мірскі і г. д.

5) У складаных прыметах: сьнежна-белы, цёмна-сіні і г. далей.

ЗАДАЧКА 2-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа крыжыкаў, злучок або працяжнік.

Галоднаму і пушнінка+малінка. Чужая сіла+асіна. Ішлі+брылі валачобнікі. Лішняя нітка+палатну завада. Зімняя ночка+бацьку сарочка. Усхадзілася шура+бура. Спасаўка+ласаўка, а Пятроўка+галадоўка. Кожны дзень+няўзгода, кожны крок+прыгода. Шчырая праца+мазалёвая. Змоўклі птушкі+пяюхі. Маладзенькая травіца+атава блішчыць на сонцы. Цёмная хмарка адна+адзінютка. Спаленай нівы жаданьне ня збыта+міма хмурынка прашла. Глянеш+сэрца забаліць. На дварэ+паленьне, трэскі, куча сьметніку ляжыць. Бедна тут жыве народ, а працуе+льлецца пот. Трэскі ўсаджаны ў аконцы, заміж шкла+радняны мех. Зелянеюць два+тры клёны. Блісьне кветка дзе+ні+дзе. Гляне ліпа дзе з+за хат. Дзе+ні+дзе садок зялёны. Луг шырокі, пышны, як+бы цар у кароне. Сьпее+дасьпявае колас сіратой. Цякла крынічка з+пад карча. Стаіць груша+сіраціна на мяжы ў полі. Могілкі ў полі адны+адзінюткі. Усё ня гэтак, як там, дома+лава, печ старая. Усё+качэргі і ваконцы на нуду наводзяць. З палетку на палетак скача+йдзе дарога. Устаў пазаўтра ён ранютка+да ўсходу сонца. Вышла матка, плач пачула, бачыць+іх служака! Матку жаласьць агарнула+шкада небарака! У гуменцы+ні збажынкі! Поле+жоўты пясок. Замест хлеба+камень клалі ў мяшок. Муж+нябожчык усплыў на думку. Праляцела борзда лета+наша сьветлая пара. Сонца ў восень рэдка паказваецца з+за хмар. Дунін+Марцінкевіч+наш пісьменьнік. Гад+удаў есьць толькі адзін раз на месяц, трус+жа+раз дваццаць на дзень. У нашым целе ёсьць трубачкі+жылы. Блескам + дрыгаценьнем зорка замігала.