Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Настала ночка + чараўніца. Сінім стэпам + даліною ходзяць хмары веснавыя. Гром для селяніна+лепшая музыка на сьвеце. Усплывалі хмары+горы белымі клубкамі. Ветрык калыша траву+сенажаць. Край неба зацягнуўся чорна+сіняю хмарай. Яшчэ некалькі часу+і вёска зусім заціхае. Далёка+далёка цягнулася цёмна+зялёная палоска лесу. Куды ні глянь+усюды зелена, усё расьце, усё сьпее, усё наліваецца. Болей навукі+меней страху. А ў полі+нікагутка. Глянуў я+аж гэта воўк!


§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.

Правіла 4. 1) Прыдатак (дапасованы й недапасованы) выдзяляецца ў сказе коскай; калі прыдатак стаіць у сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. (Сядзелі яны, бедныя, у куточку ды плакалі. Недалёка, пад гарою, было балота. Праляцела борзда лета, наша сьветлая пара).

2) Прыдатак-іменьнік, на які хочуць зьвярнуць асаблівую увагу, выдзяляецца працяжнікам (Сьпераду ляцяць самыя разумныя й дужыя птушкі — правадыры. Я ня вельмі люблю гэта дзерава — асіну).

3) Калі прыдатак-іменьнік і тое слова, да якога ён адносіцца, складаюць назоў аднаго прадмету, то паміж імі ставіцца злучок. (Апранула зямля-матка кажушок зялёны. Стаіць груша-сіраціна на мяжы ў полі. Зара-зараніца, хвоя-веліч, узьвей-вецер, вецер-дуронік, сын-сірата).

Але калі прыдатак-іменьнік мае пры сабе адно ці некалькі паясьняльных слоў, або калі тое слова, да якога адносіцца прыдатак-іменьнік, мае пасьля сябе якое-небудзь паясьняльнае (даданае) слова, то ў такіх разох прыдатак-іменьнік выдзяляецца працяжнікамі. (Хлебароб — мужык вясковы — вось па межах ходзіць. Крыж хваёвы — знак пакуты — тут і там чарнее. Ваўчанят водзіць аблетак — гадавалы воўк).

4) Калі прыдатак-іменьнік — уласнае ймя або стаіць пры ўласным імі, то не выдзяляецца ніякім знакам: Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю.

5) Калі прыдатак азначае пералічэньне, то перад ім ставіцца двукроп’е. (Па дарозе пападаліся ўся-