лякія грыбы: казьлякі, асавікі, зялёнкі, лісіцы і іншыя).
6) Калі прыдатак злучаецца з азначальным словам такімі словамі, як або, ці, нават, ажно, асабліва, г. знач. (г. зн.) і іншымі, то перад гэтымі словамі ставіцца коска: Па моры ходзяць караблі, або вялікія параходы. Просіць шчыра грамацея, ажно шапку скінуў.
7) Калі прыдатак азначае якую-небудзь асаблівую назву — назву кнігі, газэты, твору, мясцовасьці, параходу ці чаго падобнага, то яго бяруць у двукосьсе. (Мы чыталі часопісь „Полымя“. Па Нёмне ходзіць параход „Беларускі Селянін“).
- Увага. Калі ў сказе няма таго слова, да якога адносіцца прыдатак, выражаны асабістаю назваю, то ён ставіцца ў форме дапаўненьня (Мы чыталі „Новую Зямлю“). У праціўным разе ён ставіцца ў назоўным склоне (Мы чыталі поэму „Новая Зямля“).
Практыкаваньне 2. Сьпісаць і прыдаткі падчыркнуць.
Грышка, хлопчык невялічкі, вышаў з дому ў поле. Янка, брат майго таварыша, надта любіць паляваньне. Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына. Устаў на заўтра ён ранютка, да усходу сонца. Будзеш ты чытаць нам, цёмным няўмекам. Горад Полацак пабудован у незапомныя часы. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Два браты, Алесь і Антось, згаварыліся пайсьці ў грыбы. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы — жальбы ржаных каласоў. І застогнеш, як над нівай той мужык-араты. Між узгоркаў, над ракою, выглядае сіратою наша беднае сяло. Раніцай, халадком, ісьці было нішто. Доўга, нават цэлыя годы, чуваць пах ляснога пожару. А там, проці сонца, зноў поўзалі хмаркі. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Як ліхія думкі-мысьлі, над зямлёю хмары зьвісьлі. Пышны ўбор іх — лісты — пазрывала. Муж-нябожчык усплыў на думку. Вобразы мілыя роднага краю — смутак і радасьць мая! Адпачыўшы зноў конь цягне сошаньку-крывулю. І яго панукі-крыку не чакае Сіўка. У Пятруся быў сябра — сын суседа, яго равесьнік Антось. Няхай жыта —