Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

нашу ўцеху — не кране град ніколі. А там, каля агню, варушыліся й бегалі дзеці. Рана ўстала Алена — да сонца. Было тут, у дубох, адно прыгожае месца. І рэчка ў хвалях-жалобе бяжыць, і неба праз сьлёзы глядзіць. У цёмным лесе, у вялікай нары, вывела ваўчыха трох ваўчанят. За вёскай, на полі, ўзрастае сасонка. І сьніцца ёй, беднай, што вецер зьнямее, настане цяпло і спакой. На чужыне жывуць птушкі ўсе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. А навокала — драбяза: валасянкі, падманкі, беражанкі й жаваранкі. За акном, на прызьбе, бачнелася касматая галава сабакі Мушкі. Памаленьку, незаметна для нас самых, у нашу душу засяваецца зерня страху. Расьце добра і прыгожа, ажно глянуць міла. Нават вольнае паветра служыць чалавеку: вецер круціць крыльле ў ветраку і надзімае парусы на караблёх. Год мае чатыры пары: вясну, лета, восень і зіму. Скарына — доктар лекарскіх навук — на вежы сочыць зоры. У сваім жыцьці Андрэй кіраваўся прыказкай — „Хто не працуе, той ня есьць“. Раз толькі пасварыліся хлопцы, і пасварыліся за глупства — за ножык-цыганчык. Мы вышлі на палянку „Кірылава Магіла“. Увесь кавалак, аж да крыжовых дарог, засявалі нашы мужыкі. Вечарамі мужыкі зьбіраліся ў крайнюю хату дзеда Юркі.


§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.

Правіла 5. 1) Зваротак у сярэдзіне сказу выдзяляецца коскамі: Цяжкая, жнейка, праца твая! Час табе, дзеванька, на пасад!

2) Калі зваротак стаіць у пачатку сказу і вымаўляецца з асаблівай сілай, то пасьля яго ставіцца клічнік, а ў канцы сказу пункт, клічнік або пытальнік, у залежнасьці ад сказу. (Браты! хай кожны пасьпяшае адно нам думаць і рабіць! Дзеці! аўсяны кісель на стале. Брацьця! ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! ці хопіць нам сілы?!).

А калі зваротак стаіць у пачатку сказу, але вымаўляецца бяз націску, або без асаблівага павышэньньня голасу, то пасьля яго ставіцца коска, а ў канцы сказу — клічнік або пытальнік, у залеж-