Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

насьці ад таго, які будзе сказ — клічны ці пытальны. (Сонейка, чаму Янава ночка невялічка? Каліна, ня стой, распускайся ды ў белы цьвет раскладайся!).

3) Калі зваротак стаіць у канцы сказу, то перад ім ставіцца коска: Будзь паслушна ты, дачушка! Дзе ты, лепшая, дзе ты, доля!

4) Калі зваротак мае свае даданыя словы, то яны выдзяляюцца знакамі прыпынку разам з самым звароткам: Сьпі, мой міленькі сыночак!

Практыкаваньне 3. Сьпісаць і звароткі падчыркнуць.

Вот, брат, раўніна — і вокам ня скінеш! Плыві, з рожы кветка, аж да майго роду! Вярнецеся, млоды леты, хоць да мяне ў госьці! Прадам цябе, коню, коню вараненькі, за талер бяленькі! Ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягодня так злосна шумлю! Ты, саколе — верна пташачка, ці бываў ты на маёй старане? Ці плача айцец-маці па мне? Ня гудзі так, восень, непагодай дзікай! Ня крываўся, сэрца, з нядолі вялікай! Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Чуў я, мужчыны, зямля прадаецца. Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень! Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца! Прыбірайся, сын, у панцыр: зараз паход будзе! Мой мілы пакою, добра мне з табою! Зязюлька, зязюлька! кукуеш голасна, да ня жаласна. Прыступі, гаспадару, да свайго караваю! Глянь ты, слаўны гаспадар, на палеткі свае! Салавейка лугавы, ня пей рана да зары! Ойчанька мой родненькі, да ўбяром мы ключначку да паставім на таначку! Ты, зялёная дуброва, расьцьвітай і шумеці добрай славай пачынай! Варушыся, конік мой сівенькі! Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! Павесь шапачку, мой сыне! Што цябе чакае, сын? Муляр! што ты будуеш, каму? Што-ж табе пісаць, старэнькі? Краю мой родны, столькі, ты зносіў нядолі! Не настане, кум, ніколі супакой між намі! За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой! Разьвейся, туман, расплывецеся, хмары, над хатай пахілай маёй! Лійцеся, думкі — сэрца дзеці! Ці вас песьня-жальба, думкі, узгадавала? Ночанька мая ты, ціхі сон вясны! Вучэцеся,