Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

з коскай. (Пішчаць дзесь чайкі на балоце; пліска трасе хвастом на плоце; турчыць працяжна жабін хор, і дзеці рвуцца з хат на двор). Але калі незалежныя сказы зусім кароткія, то паміж імі ставіцца толькі коска. (Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы).

ЗАДАЧКА 5-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску або кропку з коскай.

Лес гудзе дрыжаць галіны стогне бор хваёвы глуха стогнуць верхавіны гнуць свае галовы. Жарыць сонца бяз літосьці варам пыша ад палёў трэцца жыта ў пыл на просьце зерне сыплецца далоў. Кончана работа сярпа пачынаюць капаць бульбу. Нахмурылася неба веюць халодныя вятры сыплецца дробны дожджык. Вымерзьлі лужынкі высахла гразь халодная кара лёду крэпка лягла на рэкі й азёры. Белыя валокны сьцелюцца над долам не сьпяваюць птушкі сьціхнуў лесу шолам. Сьвішчуць птушкі над балотам аж гамоніць лес і гай. Над балотам стогнуць кнігі жураўлі ўгары крычаць. Ціха Нёман калыхаўся ў высокіх берагох дуб магучы адбіваўся ў яго дробных грабянёх. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло поле жыцьцем трапятала усё сьпявала і цьвіло. На цьвічку павешан начнічок убогі смутна пазірае месячык двурогі карагоды зорак угары мігаюць а ўнізе сьняжынкі срэбрам адліваюць. Зусім састарэўся дзед: ногі яго ня ходзяць вочы ня бачаць вушы ня чуюць зубы павыкідаліся. Недалёка ад вёскі ёсьць могілкі. Канавы навокала іх зарасьлі травою сівыя драўляныя крыжы пахіліліся й гніюць каменныя прыклады парассованы з магіл толькі некалькі дрэвак кідаюць цень на зямлю. Увесну прырода зноў ажывае: растае сьнег распукаюцца дрэвы зацьвітаюць кветкі пяюць птушкі гудуць пчолкі лётаюць матылькі зьвіняць камары. На камінку корч палае злотам іскры скачуць за ваконцам вецер ходзіць глуха вербы плачуць. Зазьвінелі званочкі затупацелі коні пранёсься крык. Прачнуліся нівы і хаты уся ў полі людзкая сямейка за сошкай шнуруе араты ля статку іграе