Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

жалейка. Сьвет цэлы зіяе каберцам шум некі ад пушчаў нясецца з грудзей як ня выскачыць сэрца душа кудысь рвецца усё рвецца. Ярка сьвеціць сонца ліст не скалыхнецца горача бясконца пот на землю льлецца.

Правіла 11. Двукроп’е. Калі ў сказе ёсьць пералічэньне і тое слова, што абнімае ўсё пералічанае, то перад пералічэньнем ставіцца двукроп’е. Напрыклад: Год мае чатыры пары: вясну, лета, восень і зіму.

Калі адзін сказ аб’ясьняе другі, то паміж імі таксама ставіцца двукроп’е. Напрыклад: Голад ня цётка: зьесьць, што папала. Душа мая ня крывая: яна ўсё прымае.

Наагул, двукроп’е блізка тое самае, што слова значыць. (Прышла пара касавіцы: трэба прымацца за касьбу).

ЗАДАЧКА 6-ая. Сьпісаць і паставіць двукроп’е.

З гліны чалавек робіць такія рэчы цэглу, гаршкі, міскі й талеркі. Затупацелі на гумнах цапы гэта людзі малоцяць збожжа. Астаюцца зімаваць у нас гэткія птушкі вароны, галкі, вераб’і, дзятлы ды яшчэ колькі лясных птушак. На могілках прыбавілася яшчэ адна магілка гэта пахавалі маленькага Юрку. Тут ня гандаль, тут ня крама няма дзёгцю, няма солі. Кінуў ён гульню з сябрамі трэба дбаць на хату. Вось мы цяпер якія у школу вучыцца ходзім! На восень прыпадаюць такія месяцы жнівень, верасень і лістапад. Над калыскай матка ночку каратае хворага сыночка цешыць, забаўляе. Расьліна зрабіла сваю летнюю работу выгадавала насеньне і раскідала яго па зямлі. Шмат якія зьвяры ў самы халодны час засыпаюць, як напрыклад касматы мядзьведзь і вожык. Нават вольнае паветра служыць чалавеку вецер круціць крыльле ў ветраку і надзімае парусы на караблёх. Чалавек працуе сам і прымусіў працаваць на сваю карысьць жывёлу конь яму возіць і арэ, сабака вартуе дом. Гаварылі браты аб усім аб горкай сваёй долі, аб праўдзе, аб жыцьці. На могілках нешта плакала гэта