Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

і вольхі калышуцца глуха. Сінія хвалі шумяць і бурляць. Ляціць і бусел, і жураў, і дрозд запеў і засьвістаў. Цьвёрдую глебу рэж, уздымай. Надышла хмара з громам, з маланкаю. Зацьвіла яблына, сьліва й груша. Весела й хутка, мінюта ў мінютку сойдзе нам час. У стуку і груку забудзем мы муку працы свае. Ціха, важна, спакойна, густа й страшна пранёсься ў небе першы гром. Над лесам бліснула яркая, борздая маланка ды накрыж перасекла хмару. Павеяў вецер і пагнаў перад сабою пыл і сухое лісьце. Край неба блішчаў шырокаю чырвонаю стужкаю. Цемната ўсё гусьцела й гусьцела ды закрывала ад вачэй і поле, і лес. Зоркі блішчалі й пераліваліся дзіўным блескам. Круглы месяц запаліў ліхтарык ды ціха сьвяціў над чорнай зямлёю. Поле, луг і гай, і лес схаваліся ў цьме ночы. Дрэвы, гумны, хаты абліліся ціхім сьветам месяца. Сядзіць наш дзядзька, пазіхае і служку-стоража чакае. Ляціць машына, грозна дыша і сівым дымам цяжка пыша. Чалавек бачыць вачыма, чуе вушамі, нюхае носам. З гліны людзі робяць цэглу, гаршкі, а з пяску — шкло. На чужыне птушкі гнезд ня ўюць, песень не пяюць, а толькі церпяліва чакаюць, калі кончыцца наша зіма. Мор і голад, і паводкі іх спалохаць не маглі. Лес наступаў і расступаўся, лужком зялёным разрываўся. Садок быў, праўда, невялічкі: дзьве вярбіны да тры дзічкі. За хатай поле пачыналася, дзе рос авёс, ячмень і грэчка.

Правіла 13. 1) Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца двукроп’е або працяжнік, калі слова, што абагульняе, стаіць адно, бяз іншых якіх-небудзь слоў. (З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі й талеркі. Усюды — направа й налева быў парадак там і лад).

2) Калі такое слова стаіць пасьля пералічэньня аднакіх членаў, то перад ім ставіцца працяжнік (Хата й сені, лава й печ старая — усё ня так, як дома).

3) Таксама ставіцца працяжнік тады, калі зьліты сказ пачынаецца доўгім радам аднакіх членаў. (Абломкі хат, бярвеньне, кроквы, старыя шулы,