Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

і курганы, і хвайнякі, і грушы ў полі — усё блізка сэрцу яго стала. Як усё тут мудра збудавана, як чыста, хораша прыбрана! У кожны міг каня-чугункі зьяўлялісь новыя малюнкі: слупы мігцелі верставыя, дарожкі, сьцежачкі крывыя, лясы, гаёчкі вынікалі, і цэркві вежамі блішчалі. Ідзе-брыдзе за сьледам сьлед: і ноч, і дзень, і цьма, і сьвет; і песьні кліч, і сьмерці цьвет. Нашы хаты, вёскі, сёлы сівым мохам абрасьлі. Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы: казьлякі, асавікі, лісіцы, сыраежкі і іншыя. Пачаліся на полі работы: прышлі жнеі з сярпамі, касцы з касамі, гаспадары з жнівяркамі. Прыемна глядзець на мора, стоячы на беразе або едучы на параходзе. Ляцяць птушкі ў вырай розна: жураўлі — ключамі, гусі — наўскось радком, качкі — папярочнымі роўнымі радкамі, а шпакі й салаўі — чародкамі. Выходзіў меншы брат увечар на двор, браў сваю скрыпку, садзіўся на прызьбе каля хаты ды граў. Старшы брат пазіраў сьмела, гаварыў скора, мову меў адменную. Лозы, алешнік, касацісты дзягіль, ажыньнік, маліньнік, аер з ачаротам — стаіць над вадою разгатай сьцяною. Гаварылі браты аб усім: аб горкай сваёй долі, а праўдзе, аб жыцьці. Былі тут розныя будынкі: гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і аборы.

Правіла 14 (паўторнае). Зьліты сказ. Калі ў сказе некалькі (два ці больш) дзейнікаў, выказьнікаў, азначэньняў, дапаўненьняў ці аднолькавых акалічнасьцяй, то такі сказ называецца зьлітым. Напрыклад: Авёс і ячмень сабраны. Жыта на полі зжата й зьвезена. Ідзе жняя, і весела сьпявае. У стуку і груку забудзем мы муку працы свае. Весела й хутка мінюта ў мінютку сойдзе нам час.

Аднакія часьціны ў зьлітым сказе аддзяляюцца коскай, калі яны ня зьвязаны злучнікам і ці ды. Напрыклад: Конік, сошка і араты мерна йдуць па полі. Лісьце пажоўкла ды патроху асыпаецца на дол.

Але калі злучнік і паўтараецца, то коска ставіцца. Напрыклад: На зіму абміраюць і вужакі, і жабы, і яшчаркі.