Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

§ 32. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.

Правіла 16. 1) Залежны сказ аддзяляецца ад свайго асноўнага сказу коскай. (Ня шукайце кветак у полі, калі вясна к нам ня прышла. Кожнае стварэньне прызвычаена да таго жыцьця, якім яно жыве, і да таго месца, дзе яно жыве).

2) Калі залежны сказ стаіць у сярэдзіне асноўнага, то ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. (Сад, што быў чорны, ужо распусьціўся. Гай, што быў цёмны, зазелянеўся).

3) Сузалежныя сказы аддзяляюцца адзін ад другога, як у злучаным сказе: 1) коскаю, калі сказы кароткія, і 2) кропкай з коскай, калі сказы значна пашыраныя (разьвітыя) або маюць пры сабе залежны сказ. (Будзеш ты чытаць нам — цёмным няўмекам, што там у кнігах пішуць, што мы ў сьвеце значым, бо мы самі цёмны, сьвету мы ня ўбачым. — Калі асеньнія навіны зьмянілі сад, калі з бяроз рваў лісьце вецер, а мароз, наліўшы ягады рабіны, траву губіў; калі патроху чырванелі чаромха, ліпа, стройны клён, а гнёзды змрочныя варон між голага гальля чарнелі, і грозны вечару пажар палаў між бура-сівых хмар; калі асеньні вецер дзіка стагнаў і глуха па начах грымеў ў наш залезны дах, — тады да лета Вераніка ад нас зьнікала ў інстытут. М. Багд.).

4) Калі прапускаецца прычынны ці параўнальны злучнік, то звычайна ставіцца двукроп’е. (Горш, калі баішся: і ліха ня мінеш, і надрыжышся); а калі прапускаецца умоўны злучнік, то ставіцца працяжнік. (Лета праляжыш — зімою з торбай пабяжыш. Ня хочаш з моладасьці працаваць — будзеш пад старасьць з торбай танцаваць).

Практыкаваньне 11. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку ў складана-залежным сказе.

Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной. Люблю я дарогі, што леглі між гор, і грушы старыя, што ў жыце шумяць. Што сёньня зробіш, таго заўтра ня будзеш рабіць. Чалавек, покі ў горы не пабудзе, ня знае дабра. Тады, госьць,