Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

веча, араць. Добра глядзі, каб агрэху ня даць; усё, як належыць, на полі урадзь. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад холаду, і ад дажджу, і ад сьпякоты. Чыста ад пырніку поле апратай, бо калі ў пырнік зерня пасееш — з працы свае карыстаць не здалееш. Зарадзіў званец — хлебу канец. Каб ня ежка ды не адзежка, дык была-бы грошай дзежка. Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца.


§ 33. Знакі прыпынку пры дзеяпрыметных і дзеяпрыслоўных выражэньнях.

Правіла 17. 1) Калі дзеяпрыметнік-азначэньне з паясьняльным словам ці з некалькімі паясьняльнімі словамі стане пасьля таго слова, да якога адносіцца, то аддзяляецца коскаю, напр.: Зноў на полі рунее збажынка, абуджаная сонцам.

Калі такое дзеяпрыметнае выражэньне стане перад тым словам, да якога адносіцца, то коскаю не выдзяляецца, напр.: „Адны толькі парыжэлыя ад сонца стагі стаялі па грудочках“. Калі выражэньне, „парыжэлыя ад сонца“ паставім пасьля слова, „стагі“, то яно выдзяляецца коскамі, напр.: Адны толькі стагі, парыжэлыя ад сонца, стаялі па грудочках.

2) Калі дзеяпрыметнік ці прыметнік з паясьняльнымі словамі стане перад тым словам, да якога адносіцца, то аддзяляецца ад свайго азначальнага слова коскай, калі можна паставіць дзеяпрыслоўі „будучы“ ці „быўшы“, напр.: Зруйнованы (будучы зруйнованы) вайною, багаты край асірацеў. Поўны новых сіл і сьветлых надзей, я сьмела йшоў наперад.

3) Дзеяпрыслоўе з усімі словамі, што да яго адносяцца, заўсёды выдзяляецца коскамі. (Зябнуць вербы на марозе, прытуліўшыся к страсе. Вераценца, з рук упаўшы, грукне).

4) Адно дзеяпрыслоўе разглядаецца, як слова акалічнасьці (на пытаньне як? ці якім спосабам?), і коскай не аддзяляецца. (Пад дуб рохкаючы падбегла лапавухая сьвіньня. У хворага пытаюць, а здароваму ня пытаўшы даюць. Воўк не выбіраючы душыць авечкі).